Выпусьцілі без прад’яўленьня абвінавачаньня.
«Мяне затрымалі ў мінулы чацьвер. Спачатку прайшоў вобшук. Яго праводзілі супрацоўнікі Савецкага РАУС, але на патрабаваньне сьледчага КДБ Баравіка. Потым мяне завезьлі на допыт у КДБ як сьведку. Потым сьледчы КДБ сказаў: „Ведаеце, мы вас арыштуем як падазраванага“, — пасадзілі ў аўтазак і завезьлі ў ІЧУ. Пытаўся сьледчы пра плянаваны тэракт у Вялейцы, ці ведаю я тых людзей, якія яго меркавалі ўчыніць — я першы раз чую тыя прозьвішчы», — сказаў Свабодзе Васіль Палякоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арышты і ператрусы 15 ліпеня: у Маладэчне затрымалі яшчэ аднаго праваабаронцу «Вясны», вобшук у ТБМ і ТБШУмовы, у якіх ён утрымліваўся ў ІЧУ, праваабаронца называе катаваньнем. Яму не далі матрац, бялізну, не дазвалялі ляжаць днём, будзілі сярод ночы на «праверку». «Са мной сядзелі крымінальнікі — яны мелі і бялізну, і матрац, маглі і спаць, і што хацелі рабілі. Ноччу я ня мог спаць, а днём мне не дазвалялі нават галаву пакласьці на стол. Я казаў канваірам, што гэта катаваньні, і яны за іх адкажуць, бо ніхто ня будзе шукаць таго чалавека, які даў ім такую інструкцыю. Яны толькі адказвалі, што маюць загад зьверху», — дадаў Палякоў.
Сёньня каля 18.00 яго раптам выпусьцілі. Далі пастанову сьледчага, што «адпала неабходнасьць трымаць пад вартай».
«Я нікуды ня зьеду, я застаюся ў Беларусі. Па такім артыкуле, як мяне, маглі ўзяць мільёны беларусаў. Першая мэта майго затрыманьня — зачыстка трэцяга сэктару, другая — акт застрашваньня», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Трымаецца малайцом». Што з валянтэрам Міронавым, якога затрымаў КДБ