Пра гэта паведамляе Gazeta Wyborcza, адзначаючы, што бясплатныя квіткі на сустрэчу, якія трэба было атрымаць асабіста (адзін чалавек мог атрымаць максымум два квіткі), разышліся за некалькі гадзін.
«Хоць сустрэча анансуецца як „літаратурная падзея году“, безумоўна, яна будзе шырэйшай, — адзначае Gazeta Wyborcza. — У эпоху пандэміі і часу ўяўнай стабілізацыі, а таксама ва ўмовах экалягічнай катастрофы можна чакаць размовы пра асноўныя праблемы, узьнятыя абедзьвюма аўтаркамі ў сваіх творах. Пра гэта таксама сведчыць падбор вядоўцаў. Зь пісьменьніцамі будуць размаўляць журналістка Маніка Алейнік і філёзаф Магдалена Сьрода. Будуць абмяркоўвацца пытаньні правоў жанчын, можна чакаць пытаньняў пра палітыку Польшчы і Беларусі, пра аўтарытарныя і папулісцкія памкненьні ў нашых краінах і ў сьвеце».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нобэлеўская ляўрэатка Вольга Такарчук: «Я бясконца захапляюся дзясяткамі тысяч беларускіх жанчын, якія пратэстуюць»Арганізатары абвяшчаюць, што гэта будуць «дэбаты паміж двума бясспрэчнымі мастацкімі і інтэлектуальнымі аўтарытэтамі, словы якіх могуць зьмяніць рэальнасьць, выказваньні якіх уважліва слухаюцца і шырока камэнтуюцца, голас якіх гучыць моцна і выразна».
Сустрэча пачнецца ў 17:30, яе інтэрнэт-трансьляцыі будзе даступная на вэбсайтах і ў сацыяльных сетках арганізатараў (горад Уроцлаў, Уроцлаўскі дом літаратуры, Фонд Вольгі Токарчук), а таксама на сайце газэты wroclaw.wyborcza.pl.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятлана Алексіевіч: «Час ідэалізму мінуў, вясна запатрабуе ад нас жорсткага рэалізму»