Пераказ інструкцыі публікуе газэта «Ведомости».
Інструкцыю разаслаў Алімпійскі камітэт Расеі. Спартоўцам могуць задаць пытаньні на палітычныя тэмы, сказана ў дакумэнце. Ім прапанавана абмежавацца самым простым адказам — «Без камэнтароў», але дадзены і варыянты больш падрабязных адказаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спартоўцы з Расеі ня змогуць выступаць пад сьцягам сваёй краіны прынамсі два гадыКрым, Данбас і «іншыя падобныя пытаньні» ня трэба абмяркоўваць, бо «спорт мусіць заставацца па-за палітыкай». Яшчэ адна тэма, якая, на думку аўтараў інструкцыі, будзе цікавіць СМІ, — гэта сэксуальныя дамаганьні. Спартоўцы павінны адказваць, што ніколі зь імі не сутыкаліся.
На пытаньні пра допінгавыя скандалы расейскі алімпіец мусіць адказаць, што на гэтую тэму яму сказаць няма чаго, бо ў іх ён ніколі ня ўдзельнічаў, а тэму павінны камэнтаваць тыя, хто ўводзіў санкцыі супраць расейскага спорту. Але рэкамэндавана ўдакладняць, што, нават выступаючы пад сьцягам Алімпійскага камітэту Расеі, спартовец прадстаўляе сваю Радзіму і гэта вялікі гонар, «хоць і хацелася б чуць дзяржаўны гімн Расеі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сусьветнае антыдопінгавае агенцтва выявіла маніпуляцыі са 145 допінг-пробамі маскоўскай лябараторыіАкрамя таго, спартоўцам рэкамэндавана «не паддавацца на правакацыі ў сацыяльных сетках». Выданьне адзначае, што на папярэдніх Алімпіядах у постсавецкі пэрыяд спартоўцы палітінфармацыі не атрымлівалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Атлеты пратэсту. Хто зь іх паедзе на Алімпіяду ў Токіё