Паводле «Народнай волі», Іван Цітоў хадзіў па горадзе з нацыянальнай сымболікай, за што спачатку яго пакаралі штрафам, а затым наогул пазбавілі права знаходзіцца ў Беларусі (хармайстар мае расейскае грамадзянства).
Аўтаматычна творца страціў працу і арэндную кватэру. У выніку з дваімі дзецьмі і цяжарнай жонкай ён выехаў у Расею.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ідэоляг і актывіст БРСМ. Што вядома пра новага дырэктара Нацыянальнага тэатру опэры і балетуГэта ня першае звальненьне з Опэрнага тэатру пасьля прызначэньня ў траўні дырэктарам Вячаслава Гарбузава — экс-кіраўніка Берасьцейскага тэатру драмы і функцыянэра БРСМ.
Разам з завяршэньнем сэзону пакідае тэатар народны артыст Беларусі Ўладзімер Пятроў — яму не падоўжылі кантракту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Опэрны тэатар звольніў вядучага барытона Ўладзімера Пятрова, які выступаў супраць гвалтуРазьвітаецца з установай і Натальля Акініна. Летась яна стала загадчыцай опэрнай трупы і адначасова працавала салісткай на палову стаўкі. Але ёй не працягнулі кантракту загадчыцы і прапанавалі бестэрміновую дамову на палову стаўкі салісткі. Артыстка адмовілася і звольнілася.
Таксама ў гэтым сэзоне з палітычных прычынаў звольніліся ці былі звольненыя дырыгенты Андрэй Галанаў і Вячаслаў Воліч, сьпявак Ільля Сільчукоў, канцэртмайстар Рэгіна Саркісава, скрыпачка Ала Джыган, альтыстка Аляксандра Пацёміна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З опэрнага тэатру звольнілася салістка, якую ў перадачы Азаронка залічылі да «апазыцыйнай групы»Летась праз ідэалягічныя рознагалосьсі з адміністрацыяй сышла з тэатру сьпявачка Маргарыта Ляўчук.