«Я саджуся ў самалёт, лячу ў Анкару, адтуль у Багдад, і асноўныя праблемы ў абедзвюх сталіцах палягаюць у перамовах аб скарачэньні руху і вяртаньні мігрантаў, асабліва ў Ірак», —сказаў Габрыелюс Ландсбергіс журналістам у літоўскім Сэйме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ 56 мігрантаў зь Беларусі затрымалі ў Літве. Вільня прапанавала Эўразьвязу тры варыянты санкцый супраць ЛукашэнкіПры гэтым ён дадаў, што да дэлегацыі таксама могуць далучыцца прадстаўнікі Эўрапейскага Зьвязу.
«Я размаўляў пра гэта з кіраўнікамі эўрапейскіх інстытутаў і іншых краін. Ня выключана, што іх прадстаўнікі далучацца да нашых сустрэч у абедзьвюх сталіцах, бо гэта ня толькі праблема Літвы, а і ўсяго Эўразьвязу, — зазначыў міністар. — Астатнія краіны, асабліва тыя, куды мігранты маюць намер уцякаць, сыходзяцца ў думцы, што павінны быць вельмі выразныя мэханізмы вяртаньня, таму дзеля гэтага трэба працаваць сумесна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 млн эўра і патрулі. Чым яшчэ Эўразьвяз дапаможа Літве ў вырашэньні міграцыйнага крызісуПаводле Габрыелюса Ландсбергіса, цяпер Эўразьвяз разглядае магчымасьць скасаваньня шэнгенскага візавага рэжыму для Іраку, аднак гэта не зьвязана зь цяперашнім крызісам, рашэньне «даўно насьпявала».
Ад пачатку году літоўскія службы затрымалі на мяжы зь Беларусьсю 1716 мігрантаў — як мінімум у 20 разоў больш, чым летась. Бальшыня паходзяць з краін Блізкага Усходу і Афрыкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хай калектыўны Захад ня крыўдзіцца, што да іх пабеглі». Макей пра ролю Беларусі ў мігранцкім крызісеАфіцыйная Вільня перакананая, што да мігранцкага крызісу наўпрост датычныя беларускія ўлады. На гэта ў Менску і не пярэчаць, спасылаючыся на вымушанае скарачэньне выдаткаў на ахову мяжы ў зьвязку з заходнімі санкцыямі.