Пра гэта паведамляе агенцтва БелаПАН са спасылкай на рэдакцыю.
На працягу 10 дзён ім павінны выставіць абвінавачаньне і вызначыць меру стрыманьня. Калі гэта не адбудзецца, іх павінны адпусьціць.
У кватэрах затрыманых, рэдакцыі і бухгальтэрыі «НН» 8 ліпеня прайшлі ператрусы. Паводле зьвестак рэдакцыі, ператрусы і допыты супрацоўнікаў праводзіліся паводле артыкулаў Крымінальнага кодэксу 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і 293 (масавыя беспарадкі).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі і я зьеду, то хто застанецца?» Жонка затрыманага рэдактара «Нашай Гісторыі» Андрэя Дынько распавяла пра ператрусЯгор Марціновіч быў затрыманы першапачаткова на 72 гадзіны паводле падазрэньня ва ўчыненьні злачынства паводле артыкулу 342. Падчас допыту ў Сьледчым камітэце яму выклікалі хуткую дапамогу. «НН» сьцьвярджае, што пры затрыманьні Марціновіча зьбілі. У сацсетках зьявіўся кароткі відэазапіс, як журналіст ідзе па двары ў суправаджэньні невядомых з рукамі за сьпіной.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўнага рэдактара «Нашай нівы» Марціновіча сілавікі пабілі пры затрыманьніАндрэй Скурко хворы на цукровы дыябэт, яму дазволілі ўзяць у ізалятар часовага ўтрыманьня лекі з разьліку на трое сутак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прыехалі з аўтаматам. Жонка Андрэя Скурко з «Нашай нівы» расказала, як праходзіў ператрусРаніцай 8 ліпеня сайт nn.by перастаў адкрывацца. Міністэрства інфармацыі паведаміла, што прыняло рашэньне аб блякаваньні сайту.
Ператрусы ў рэдакцыях недзяржаўных мэдыя і ў журналістаў працягваліся два дні, 8 і 9 ліпеня, і спыніліся альбо прыпыніліся з надыходам выхадных. У зоне цікавасьці сілавікоў апроч «Нашай Нівы» апынуліся Intex-press (Баранавічы), «Ганцавіцкі час», «Першы Рэгіён» (Ганцавічы), «Інфарм-прагулка» (Лунінец), Media- olesye (Пінск, Лунінец), Orsha.eu (Орша), «Берасьцейская газэта», «Віртуальнае Берасьце», «Моцныя навіны» (Гомель), Onliner.by.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Віцебшчыне вызвалілі трох раней затрыманых журналістаў, за кратамі застаюцца 29 прадстаўнікоў СМІПа ўсёй краіне 8 ліпеня было затрымана прынамсі 19 прадстаўнікоў мэдыясфэры, а таксама грамадзкіх актывістаў. Па заканчэньні 72 гадзінаў некаторых адпусьцілі, у тым ліку рэдактара аршанскага рэгіянальнага парталу orsha.eu Ігара Казьмерчака (падазраецца паводле артыкулу 218 КК — наўмыснае зьнішчэньне або пашкоджаньне маёмасьці) і фрылансэра тэлеканалу «Белсат» Дзьмітрыя Лупача (Глыбокае, затрымлівалі ў санаторыі, дзе ён адпачываў).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты