Акрамя таго, 5 ліпеня апублікаваная пастанова Савету Міністраў «Аб закрыцьці ў Рэспубліцы Беларусь карэспандэнцкага пункту таварыства з абмежаванай адказнасьцю Эўрапейскае радыё для Беларусі (Рэспубліка Польшча)». Карпункт «Эўрарадыё» быў адкрыты ў Менску ў 2009 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Беларусі пазбавіў рэгістрацыі карпункт «Эўрарадыё» ў МенскуЛетась у жніўні Міністэрства інфармацыі заблякавала доступ да сайту «Эўрарадыё», а ў кастрычніку карэспандэнтаў пазбавілі акрэдытацый разам зь іншымі прадстаўнікамі замежных мэдыя.
На фоне наступных ператрусаў у рэдакцыях недзяржаўных СМІ і затрыманьняў кіраўнікоў і журналістаў мэдыяў па ўсёй краіне Зьміцер Лукашук расказаў, што на нейкі час зьяжджае ў Варшаву. кажа, што найбольш цяжка было разьвітацца з дачкой Міраславай, цягнуў з навіной да апошняга.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адразу згадваюцца часы інквізыцыі». Што адбываецца вакол кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя»?«Апошні дзень мы правялі разам з маімі дзяўчатамі. Каталіся на каруселях, елі цукровую вату, жартавалі, сьмяяліся. Мы былі як аркестар на „Тытаніку“ у апошнія хвіліны яго плаваньня. Міраслава як сэрцам адчувала. Цэлы дзень не адыходзілася ад мяне, трымала за руку, клала галаву на плячо. Толькі час ад’езду няўмольна набліжаўся. „Я ведала...“, — сказала Міраслава і моцна-моцна заплюшчыла вочы. Мы ізноў абдымаліся і абяцалі хутка пабачыцца...
Мы ўбачымся. Гэта краіна — наша. Але сьлёзы дзіцяці я ім ніколі не дарую», — напісаў Зьміцер Лукашук у Facebook.