Пра гэта заяўлена па выніках відэаперамоваў прэзыдэнта Літвы Гітанаса Наўседы з кіраўніком Frontex Фабрысам Легеры.
Адзначаецца, што дзеля ўзмацненьня кантролю на літоўска-беларускай мяжы будзе адпраўлены верталёт з Польшчы, а таксама ўзгадняецца адпраўка дадатковага транспарту зь Нямеччыны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва пачала будаваць агароджу на мяжы зь Беларусьсю. Літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 37 мігрантаўАкрамя таго, Літва атрымае іншую дапамогу — у выглядзе перакладчыкаў, пэрсаналу для працы зь мігрантамі, дадатковыя ўзброеныя патрулі. Памежнай службе таксама патрабуюцца патрульныя машыны і мабільныя цеплавізары.
Паводле прэзыдэнцкай адміністрацыі, Фабрыс Легеры прысьпешыў мэханізм аказаньня экстранай дапамогі, што дазволіць за кароткі тэрмін мабілізаваць дадатковыя сілы. Да таго Frontex для ўзмацненьня аховы мяжы абяцаў адправіць у Літву да сярэдзіны ліпеня 30 супрацоўнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва ўзмацніла ахову на мяжы зь БеларусьсюАд пачатку году на мяжы Літвы з Беларусьсю памежнікі затрымалі звыш 1 500 мігрантаў — у дзесяць разоў больш, чым за ўвесь мінулы год. Большасць людзей прыбываюць з краін Блізкага Ўсходу і Афрыкі.
Літоўскія ўлады заяўляюць, што павелічэньне міграцыйнай плыні — гэта арганізаваная гібрыдная атака беларускага рэжыму. Менск яшчэ раней даў зразумець, што больш не стрымлівае мігрантаў праз санкцыі з боку Эўразьвязу.