Пра гэта паведаміў ТГ-канал выданьня. Сайт «Нашай нівы» па-ранейшаму заблякаваны.
Пасьля ператрусаў у офісе і дома Ягора Марціновіча павезьлі ў Сьледчы камітэт на допыт, дзе яму выклікалі хуткую дапамогу. Як паведаміла прэс-служба СК, Марціновічу аказалі мэдыцынскую дапамогу.
Мінулую ноч Ягор Марціновіч правёў у ізалятары на Акрэсьціна, ён кажа, што адчувае сябе лепей. 9 ліпеня раніцай яго ўпершыню пакармілі, а затрымалі ўчора, каля 10 гадзін раніцы. Яму і іншым вязьням у камэры нея выдалі матрацаў і бялізны.
Ягора Марціновіча затрымалі на 72 гадзіны як падазраваны паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або ўдзел у іх). Таксама ў ІЧУ на Акрэсьціна ў такім жа статусе знаходзяцца галоўны рэдактар часопіса «Наша гісторыя» Андрэй Дынько, кіраўнік аддзела рэклямы і маркетынгу Андрэй Скурко, галоўны бухгалтар Вольга Раковіч.
Андрэй Скурко хворы на цукровы дыябэт, інсуліназалежны, яму дазволілі ўзяць лекі з разьлікам на трое сутак.
Мінімум 14 прадстаўнікоў мэдыясфэры і грамадзкіх актывістаў затрымалі 8 ліпеня па ўсёй Беларусі. Пра гэта сьведчаць дадзеныя праваабаронцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новыя ператрусы ў беларускіх журналістаў 9 ліпеняПератрусы ў журналістаў працягваюцца і 9 ліпеня. Па стане на 13:30 вядома, што 9 ліпеня сілавікі прыйшлі да супрацоўнікаў 7 рэдакцый менскіх і рэгіянальных незалежных СМІ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трох рэдактараў і бухгальтарку «Нашай Нівы» затрымалі на 72 гадзіны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнік Эўразьвязу асудзіў перасьлед «Нашай нівы» і іншых беларускіх журналістаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алесь Бяляцкі: арышты рэдактараў «Нашай нівы» — удар па беларускім сувэрэнітэце ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 8 ліпеня затрымалі і зьмясьцілі ў ізалятары сама меней 14 журналістаў і грамадзкіх актывістаў