Ператрусы ў Наваполацку
Ператрус прайшоў у некаторых удзельнікаў Беларускага незалежнага прафсаюзу ў чацьвер 8 ліпеня. Пра гэта паведамляе партал Zerkalo.io.
«Лічым гэта непрыкрытым ціскам на прафсаюз», — пракамэнтавала сытуацыю старшыня пярвічнай арганізацыі незалежнага прафсаюзу на гэтым прадпрыемстве Вольга Брыцікава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніцтва «Нафтану» абвяргае, што на трэці квартал 2021 году прадпрыемства засталося без сыравіныПа словах актывістаў незалежнага прафсаюзу на «Нафтане», ператрусы правялі дома ў чатырох чалавек — Аляксандра Капшулі, Дзяніса Гурскага, Дзьмітрыя Кайро, Юрыя Гашэва. Пры гэтым Дзьмітрыя Кайро затрымалі на 72 гадзіны.
Яны мяркуюць, што ператрусы маглі праводзіць праз пашкоджаньне аўтамабіля аднаго з работнікаў «Нафтану».
Афіцыйных камэнтароў з боку сілавых ведамстваў па гэтай сытуацыі не было.
Пасьля падзей жніўня 2020 году «Нафтан» апынуўся сярод тых прадпрыемстваў, на якіх работнікі актыўней за ўсіх уступалі ў незалежны прафсаюз. Некаторыя работнікі заводу страйкавалі.
У лютым гэтага году паведамлялася, што ў незалежным прафсаюзе на прадпрыемстве налічвалася каля 450 работнікаў. У студзені 2021 году прафсаюз узначаліла Вольга Брыцікава, якая раней працавала начальнікам аддзелу рэалізацыі нафтапрадуктаў на «Нафтане». Яна была сярод тых работнікаў прадпрыемства, якія актыўна выказвалі пазыцыю датычна прэзыдэнцкіх выбараў у краіне і наступных падзей. У сьнежні 2020-га яе звольнілі з заводу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Голас народу 9 жніўня 2020 году ня быў пачуты». Яшчэ адзін рабочы на «Нафтане» далучыўся да страйкуЗатрыманьні ў Менску
У Менску сілавікі затрымалі лекарку-артадонта Анастасію Родзічаву. Пра гэта тэлеграм-каналу «Белые халаты» паведамілі яе калегі. Абставіны затрыманьня пакуль невядомыя. Зараз Родзічэва знаходзіцца ў Партызанскім РУУС.
Праваабарончы цэнтар Вясна піша, што 8 ліпеня ўвечары ў Менску затрымалі адміністратара фэйсбук-суполкі «Письма солидарности» Сяргея Барысава. Вядома, што ён праходзіць па артыкуле 289 КК (акт тэрарызму).
Паколькі Барысаў доўга не адчыняў дзьверы, сілавікі выламалі іх. Дома ў Сяргея правялі ператрус, вынялі ўсю тэхніку.
9 ліпеня Барысава арыштавалі на 5 сутак па арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі) за тое, што не адчыняў сілавікам дзьверы.
Новая крымінальная справа ў Гомлі
Свабодзе стала вядома, што гомельскі праваабаронца Васіль Палякоў затрыманы ў межах артыкулу 289 Крымінальнага кодэксу — «акт тэрарызму». Частка 1 гэтага артыкулу прадугледжвае пакараньне ад 8 да 15 гадоў. Цяпер праваабаронца знаходзіцца ў гомельскім ІЧУ.
Таксама ў Гомлі міліцыя прыйшла дадому да пэнсіянэркі Алы Караленкі. Яе ў той час не было дома. Узімку пэнсіянэрка некалькі разоў адбывала арышт за ўдзел у «несанкцыянаваных мерапрыемствах».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Быў у чаце ОГСБ». Да віцябляніна прыйшоў КДБ з нагоды «тэрарызму» і выбуху на вузьле сувязі ў Вялейцы