З пачатку года ўсяго літоўскія памежнікі затрымалі 1416 нерэгулярных мігрантаў, большасьць зь іх — грамадзяне Іраку, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
У мінулую пятніцу ўрад Літвы абвясьціў надзвычайную сытуацыю ў сувязі з рэзкім павелічэньнем нелегальнай міграцыі ў краіну.
Сёлета зь Беларусі спрабавалі ўехаць у Літву 1416 мігрантаў. Гэта лічба больш як у 17 разоў перавысіла іх колькасьць у 2020 годзе.
Летась на літоўскай мяжы быў затрыманы 81 мігрант. У 2019 годзе — 46, у 2018-м — 104, а ў 2017-м — 72.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 131 мігранта. Лукашэнка заявіў, што кантраляваць мяжу будуць «настолькі, наколькі гэта выгадна»Сярод затрыманых на мяжы зь Беларусьсю сёлета пераважаюць ірацкія грамадзяне або тыя, якія назваліся імі — 599. Таксама былі 192 грамадзяніны Конга, 109 — Камэруну, 78 — Гвінэі, 57 — Ірану і іншых краін.
Большая частка затрыманых імкнецца трапіць у краіны Заходняй Эўропы празь Літву.
У сувязі з рэзкім павелічэньнем колькасьці такіх выпадкаў апошнім часам памежная служба Літва ўзмацніла бясьпеку мяжы зь Беларусьсю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер Літвы заявіла, што паток нелегальных мігрантаў зь Беларусі дасягнуў гістарычнага максымуму ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На відэа трапіў эпізод, як група мігрантаў пералазіць цераз плот зь Беларусі ў Літву