Як паведамляе «Першы рэгіён», каля 22:20 у аўторак, 6 ліпеня, журналіста забралі з дому супрацоўнікі міліцыі.
Раніцай стала вядома, што Алег Супрунюк знаходзіцца ў Ленінскім РАУС Берасьця, ён затрыманы. Затым Супрунюка даставілі ў суд і разглядаюць ягоную справу паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП — «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Маецца на ўвазе публікацыя навіны пра тое, што жыхара Баранавічаў, інваліда Ўладзімера Гундара ўключылі ў сьпіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці. Пазьней Гундара асудзілі за «гвалт альбо пагрозу ў дачыненьні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, або іншай асобы, якая выконвае грамадзкі абавязак».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дачка вязьня з інваліднасьцю Гундара: «Бацька прасіў біць ва ўсе званы»У публікацыі пра затрыманьне Гундара выкарыстана яго фота ў кашулі з арнамэнтам. Сілавікі ўгледзелі ў ім свастыку.
24 чэрвеня ў Ганцавічах прайшоў грамадзянскі працэс па заяве 6-га аддзелу ГУБАЗіК па Берасьцейскай вобласьці аб прызнаньні сымбаля левабаковай свастыкі экстрэмісцкім, а таксама аб прызнаньні такім матэрыялу, у якім было фота Гундара ў вышыванцы. Рашэньне яшчэ не набыло моц.
Увечары 7 ліпеня Алега Супрунюка адпусьцілі дадому. Пра гэта ён сам паведаміў у сваім Facebook. Заўтра судовае пасяджэньне працягнецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналістыАлег Супрунюк — сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, некаторы час узначальваў яе аддзяленьне ў Берасьці. Працаваў у газэце «Брестский курьер» і іншых выданьнях. Цяпер — рэдактар навін сайта «Першы рэгіён».
У Беларусі на сёньня, паводле дадзеных БАЖ, зьняволеныя 25 прадстаўнікоў мэдыя. У прыватнасьці, працягваецца крымінальная справа супраць парталу Tut.by, матэрыялы якога могуць прызнаць экстрэмісцкімі. На 2 гады калёніі асуджаныя журналісткі «Белсату» Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова. Мэдыяэкспэрту Андрэю Аляксандраву выставілі абвінавачаньне ў дзяржаўнай здрадзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд аштрафаваў журналіста «Настоящего времени» Рамана Васюковіча за працу без акрэдытацыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 14 міжнародных арганізацый заклікалі вызваліць журналіста Аляксандрава ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён не баіцца быць сьмешным». Калегі Аляксандра Івуліна расказваюць пра арыштаванага журналіста