Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд аштрафаваў журналіста «Настоящего времени» Рамана Васюковіча за працу без акрэдытацыі


Журналіст Раман Васюковіч.
Журналіст Раман Васюковіч.

У Менску суд аштрафаваў на 870 рублёў (каля $343) карэспандэнта «Настоящего времени» ў Беларусі Рамана Васюковіча. Яго абвінавацілі ў парушэньні парадку вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ — іншымі словамі, за працу на замежнае мэдыя без акрэдытацыі.

Прэтэнзіі журналісту выставілі за эфір праграмы «Галоўнае» 25 траўня. Паводле Рамана, у справе былі скрыншоты кадраў з праграмы, таксама быў запыт у МЗС Беларусі аб акрэдытацыі. Раман Васюковіч даваць паказаньні адмовіўся.

Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Джэймі Флай заявіў, што юрыдычны перасьлед Рамана Васюковіча — апошні разьдзел у вайне Аляксандра Лукашэнкі супраць журналістаў, журналістыкі і праўды. «Беларускі народ адчайна шукае праўду, і Радыё Свабода не адмовіцца ад сваіх абавязаньняў інфармаваць грамадзян Беларусі і тых, хто знаходзіцца па-за межамі краіны, уключна з Расеяй, пра тое, што там адбываецца», — сказаў ён.

Праграма, за якую Рамана Васюковіча прыцягнулі да адказнасьці.

  • Акрэдытацыя карэспандэнта «Настоящего времени» Рамана Васюковіча была ануляваная беларускім МЗС 29 жніўня 2020 «на падставе прадстаўленьня Міжведамаснай камісіі па бясьпецы ў інфармацыйнай сфэры пры Савеце Бясьпекі Рэспублікі Беларусь».
  • Тады ж і на той жа падставе былі пазбаўленыя акрэдытацыі карэспандэнты беларускай службы Радыё Свабода, нямецкага тэлеканалу ARD, журналісты ВВС, Reuters, AFP, Associated Press і RFi.
  • Больш за дзясятак журналістаў на той момант атрымалі па некалькі сутак арышту і штрафы за «парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (артыкул 23.34 КаАП). Іх затрымлівалі падчас выкананьня іхных прафэсійных абавязкаў — яны асьвятлялі акцыі пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
  • У красавіку сёлета карэспандэнта «Настоящего времени» аштрафавалі за кнігу «Беларускі Данбас» журналістаў Ігара Ільяша і Кацярыны Андрэевай. Кнігу канфіскавалі 11 сьнежня ў аэрапорце Менску, калі Васюковіч вяртаўся з Кіева. Кнігі адправілі ў Міністэрства інфармацыі для «экспэртызы на экстрэмізм» і ў выніку прызналі экстрэмісцкімі. Васюковіча аштрафавалі на 20 базавых велічыняў (580 беларускіх рублёў, каля $220). Напярэдадні дома ў Васюковіча прайшоў ператрус, яго рабілі супрацоўнікі транспартнай міліцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG