Раней такую ж праверку пачалі ў дачыненьні іншых арганізацый: «Зьвяно», БАЖ, ПЭН-цэнтру, руху «За свабоду».
Міністэрства юстыцыі Беларусі пачало пазаплянавую праверку дзейнасьці арганізацыі «Экадом» на адпаведнасьць патрабаваньням заканадаўства.
У тэрмін да 9 ліпеня міністэрства просіць арганізацыю даць вялікі пералік дакумэнтаў, якія тычацца яе дзейнасьці. 21 чэрвеня «Экадому» споўнілася 25 гадоў.
«Экадом» — найстарэйшая ў Беларусі экалягічная арганізацыя, якая пашырае ідэі ўстойлівага разьвіцьця, вядзе абарону экалягічных правоў грамадзян і імплемэнтацыі Орхускай канвэнцыі ў Беларусі.
«Экадом» таксама назіраў за ходам будаўніцтва Беларускай АЭС і рыхтаваў экспэртныя заўвагі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінʼюст распачаў праверку руху «За свабоду» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады распачалі маштабную праверку Беларускай асацыяцыі журналістаў