Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады распачалі маштабную праверку Беларускай асацыяцыі журналістаў


Ілюстрацыйнае фота. Падчас кангрэсу БАЖ 16 красавіка 2021 году ў Менску
Ілюстрацыйнае фота. Падчас кангрэсу БАЖ 16 красавіка 2021 году ў Менску

За два дні трэба аб’яднаньне мусіць прадставіць тысячы дакумэнтаў, некаторыя зь якіх па-ранейшаму знаходзяцца ў Сьледчым камітэце.

Міністэрства юстыцыі распачало маніторынг дзейнасьці недзяржаўнага аб’яднаньня «Беларуская асацыяцыя журналістаў». У лісьце, які прыйшоў на адрас арганізацыі 21 чэрвеня, ідзе гаворка пра прадстаўленьне тысяч дакумэнтаў за пэрыяд з 1 студзеня 2018 году і па сёньняшні, паведамляе БАЖ.

Сярод дакумэнтаў, якія прапануецца прадставіць у Міністэрства юстыцыі:

  • сьпісы сябраў журналісцкага аб’яднаньня,
  • заявы на ўступленьне ў БАЖ,
  • пратаколы пасяджэньняў выбарных органаў,
  • усе ўваходныя і выходныя лісты за гэты час,
  • уся фінансавая дакумэнтацыя
  • і многае іншае.

Беларуская асацыяцыя журналістаў — добраахвотнае недзяржаўнае аб’яднаньне тых, хто займаецца журналістыкай ці садзейнічае яе разьвіцьцю. Арганізацыя дзейнічае ад 1995 году.На пачатак 2021 году ў асацыяцыі было больш за 1200 сябраў, яна мае пяць філій. Арганізацыя існуе на складкі сяброў і ахвяраваньні. БАЖ — асацыяваны сябра Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў (IFJ).

«БАЖ многія гады дапамагае калегам абараняць свае прафэсійныя правы, вядзе маніторынг сытуацыі ў галіне мэдыя. Мы падкрэсьліваем, што і далей маем намер працаваць выключна ў прававым полі», — гаворыцца ў заяве аб’яднаньня з нагоды раптоўнай праверкі Мінюсту.

11 чэрвеня стала вядома, што Міністэрства юстыцыі Беларусі пачало падрабязную праверку дакумэнтаў беларускага ПЭН-цэнтру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG