«Ці маглі нашыя дзяды ў 44-м уявіць, што праз 77 гадоў Беларусь зноў апынецца пад акупацыяй — але ўжо не чужой дзяржавай, а сваёй?» — сказала Ціханоўская.
Яна адзначыла, што «нашыя продкі змагаліся за тое, каб мы маглі жыць у моцнай і квітнеючай краіне», але цяпер наўкол разруха, звальненьні, ціск на службоўцаў, няўвага да пандэміі, турмы для нязгодных.
«І акупанты, якія бʼюць беларусаў, перапісваюць гісторыю і скажаюць нацыянальныя сымбалі — і ў гэты ж час крывадушна ладзяць салюты ў гонар Дня Незалежнасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як у Менску сьвяткуюць 3 ліпеня. Фотарэпартаж«Які Дзень Незалежнасьці мы можам адзначаць, калі ўвесь гэты год адбываецца гандаль нашым сувэрэнітэтам?» — задала пытаньне Ціханоўская.
«Беларускі народ ня хоча вайны, ня хоча пагрозаў усім наўкола. Беларускі народ хоча свабоды, міру і законнасьці. Павагі, праўды і бясьпекі на сваіх вуліцах», — лічыць Ціханоўская.
Яна ўпэўненая, што «надыдзе дзень, калі беларусы па ўсёй краіне будуць сьвяткаваць вызваленьне ад цяперашняй акупацыі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен зьвярнуўся да беларусаў у гадавіну вызваленьня Менску ад акупацыіАляксандар Лукашэнка 3 ліпеня выступаў на Кургане Славы ў Смалявіцкім раёне. Ён назваў заслугай свайго пакаленьня тое, што «мы, атрымаўшы абрубак савецкай імпэрыі, стварылі сувэрэнную і незалежную дзяржаву».
Днём раней ён выступіў на ўрачыстым сходзе ў гонар Дня Незалежнасьці, дзе сказаў, што спэцслужбы ліквідавалі «сьпячыя» тэрарыстычныя ячэйкі і сарвалі спробу забойства журналіста СТВ Рыгора Азаронка. Таксама зь ягоных вуснаў прагучала пагроза вернікам за сьпяваньне гімну «Магутны Божа» і выкарыстаньне сьцягоў «фашысцкіх наймітаў — паліцаяў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Недавызваленая Беларусь і «крывавы салют». 10 фактаў пра Дзень Рэспублікі і падзеі вакол яго