Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін выкарыстоўвае сынанімічныя азначэньні, называючы ўкраінскі народ «адзіным народам» з расейцамі, а беларускі народ — «братэрскім», сказаў журналістам прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў
Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.
Украінскі журналіст зьвярнуў увагу Пяскова, што прэзыдэнт РФ Пуцін адносна ўкраінцаў і расейцаў выкарыстоўвае тэрмін «адзін народ», а ў дачыненьні да беларусаў і расейцаў — «братэрскія». На пытаньне, ці зьяўляюцца гэтыя азначэньні сынонімамі, Пяскоў адказаў: «Гэта сынонімы».
«Мы з вамі адзін народ, але дзьве розныя дзяржавы. Абсалютна так і ёсьць, гэта рэальнасьць, у якой мы існуём. Пасьля распаду СССР мы апынуліся ў дзьвюх розных дзяржавах. Кожная дзяржава зьяўляецца сувэрэннай, але народ усё роўна адзін», — сказаў Пяскоў.
«Можна спрабаваць перапісваць гісторыю колькі заўгодна, як гэта спрабуюць рабіць ва Ўкраіне, але народ усё роўна адзіны», — дадаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навошта Пуціну тэзіс пра адзін народ з украінцамі і чаму гэта ня так. Думкі ўкраінскіх гісторыкаў і этнографаў