Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін затэлефанаваў Лукашэнку і «выказаў салідарнасьць» у сувязі з заходнімі санкцыямі


Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін
Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін

Першага ліпеня Ўладзімір Пуцін па тэлефоне пагаварыў з Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе прэс-служба Крамля.

Прэсавая служба Пуціна адзначае, што напярэдадні пленарнага пасяджэньня восьмага Форуму рэгіёнаў Расеі і Беларусі, у якім Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка возьмуць удзел у рэжыме відэаканфэрэнцыі, абмеркавалі пытаньні двухбаковага парадку дня.

У прыватнасьці, суразмоўцы акцэнтаваліся на тэме новых заходніх санкцый адносна Беларусі.

Як гаворыцца ў паведамленьні, «з расейскага боку выказана салідарнасьць зь Беларусьсю, якая супрацьстаіць аднабаковым нелегітымным рэстрыкцыям, што ўводзяцца заходнімі дзяржавамі ў парушэньне нормаў міжнароднага права».

Паводле прэс-службы Лукашэнкі, бакі спыніліся на разьвіцьці вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва і пытаньнях бясьпекі, абмеркавалі праблемны блёк пытаньняў: цэны на энэрганосьбіты і доступ беларускіх тавараў на расейскі рынак.

Тым часам Эўразьвяз рыхтуе пяты па ліку санкцыйны пакет супраць рэпрэсіўнага рэжыму Лукашэнкі, увядзеньне якога анансуецца ўжо ў пачатку ліпеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG