Пра гэта паведамляе расейскі праваабарончы цэнтар «Мемориал» са спасылкай на маці Маслакова Яўгенію.
Паводле яе, сын сам патэлефанаваў ёй днём і паведаміў пра сваё затрыманьне. Хто і дзе яго затрымаў, ён не сказаў.
Затым ужо ўвечары ён патэлефанаваў паўторна і паведаміў, што яго арыштавалі на тры дні.
Маці Маслакова трывожыцца, што яго могуць катаваць для таго, каб прымусіць «прызнацца ў якім-небудзь тэрарыстычным злачынстве».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «З вакна палаты бачыў свой дом на „плошчы Перамен“». Сьцяпан Латыпаў вярнуўся на «Валадарку»Яна адзначыла, што яе сын адправіўся ў Беларусь для таго, каб затым выехаць на Захад і падаць там прашэньне аб палітычным прытулку: Маслакоў асьцерагаецца, што суд можа адмяніць яго вызваленьне з прычыны хваробы, і яго зноў адправяць у калёнію адбываць тэрмін па тэрарыстычным артыкуле.
У лістападзе 2013 году Маслакова разам яшчэ з чатырнаццацьцю асобамі затрымалі ў маскоўскім гостэле. Сілавікі заявілі, што выявілі выбуховыя прылады і боепрыпасы, і паведамілі, што выкрылі ячэйку ісламісцкай арганізацыі «Ат-Такфір валь-хіджра», прызнанай у Расеі тэрарыстычнай. Паводле вэрсіі сьледзтва, гэтыя асобы займаліся падрыхтоўкай выбуху ў кінатэатры «Кіргізія» ў Маскве.
У красавіку 2016 году Маслакову прысудзілі 12 гадоў калёніі строгага рэжыму.
Іншым фігурантам справы далі тэрміны ад 11 да 13 гадоў калёніі строгага рэжыму. Усе асуджаныя заявілі аб сваёй поўнай невінаватасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы ўсё роўна выйдзем». Зьняволеныя журналісткі Андрэева і Чульцова расказалі пра свой побыт у калёнііУ калёніі ў Цюменскай вобласьці ў Маслакова абвастрыліся праблемы са зрокам — ён практычна асьлеп. З гэтай прычыны ў кастрычніку 2020 году яго вызвалілі па стане здароўя.
Праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» прызнаў Артура Маслакова і іншых фігурантаў гэтай справы палітычнымі зьняволенымі.