Даходы бюджэту сэктару дзяржаўнага кіраваньня ад пачатку году і да канца траўня склалі 24 млрд рублёў, або 44,2% удакладненага гадавога пляну, гаворыцца на сайце ведамства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінус 2 мільярды рублёў за 4 месяцы. Як зьмяняўся дэфіцыт бюджэту БеларусіПаступленьне падатку на даданую вартасьць крыху перавысіла 6 млрд рублёў (44,1%). Падатку на прыбытак сабрана на 1,6 млрд рублёў (49,4%). Акцызы паступілі на суму 1,4 млрд рублёў (43,3%). Паступленьні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва наблізіліся да 8 млрд рублёў (41,5%).
Станам на 1 чэрвеня запазычанасьць у падатках і зборах склала 180 млн рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сусьветны банк прагназуе ў 2021 годзе падзеньне беларускай эканомікі на 2,2%. Найгорш у рэгіёнеРасходы бюджэту сэктару дзяржаўнага кіраваньня за студзень–травень склалі 24 млрд рублёў. На агульнадзяржаўную дзейнасьць накіравана больш за 5,4 млрд рублёў (40,2%), на фінансаваньне эканомікі — 2,5 млрд рублёў (39,3%), на сацыяльную сфэру (адукацыя, ахова здароўя, фізычная культура, спорт, культура і СМІ) — 8,2 млрд рублёў (41,8%).
Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту зафіксаваны ў памеры 1 млрд рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржаўны доўг Беларусі па выніках першага кварталу дасягнуў 60 млрд рублёўАкрамя таго, Міністэрства фінансаў паведамляе, што дзяржаўны доўг Беларусі зьменшыўся ў параўнаньні з пачаткам 2021 году на 0,4 млрд рублёў (0,7%) і на 1 чэрвеня склаў 57 млрд рублёў, або 36,9% да ВУП.
Зьнешні дзярждоўг перавысіў 18 млрд даляраў, зьменшыўшыся з пачатку году на 0,5 млрд даляраў, або на 2,5%. У студзені-траўні прыцягнутыя зьнешнія пазыкі ў эквіваленце 194 млн даляраў: 123 млн — ад ураду Расеі; 55 млн — МБРР; 13 млн — Экспартна-імпартны банк Кітая; 1,9 млн — ЭБРР і Паўночны інвэстбанк.
Унутраны дзярждоўг паводле стану на 1 чэрвеня склаў 11,5 млрд рублёў, павялічыўшыся ад пачатку году на 1,7 млрд рублёў, або на 16,8%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прыбытак прадпрыемстваў дзяржсэктару летась скараціўся ў 20 разоўЗгодна з прагнозамі эканамістаў, дзяржаўны доўг Беларусі за 2021 год вырасьце з 48,4% да 51,7% ВУП.