Судовыя слуханьні да прысуду праходзілі ў закрытым рэжыме. 33-гадовая Вольга Сінялёва, уладальніца менскай кватэры, прапанавала вядомай удзелам у палітычных прысудах Аліне Касьянчык зьехаць. Тая пагадзілася і, калі знайшла новае жыльлё, дамову на найманьне кватэры скасавалі па згодзе бакоў. Аднак затым супраць Вольгі пачалі крымінальную справу паводле 190-га артыкулу Крымінальнага кодэксу («Парушэньне раўнапраўя грамадзян»).
На абвяшчэньне прысуду Аліна Касьянчык не прыйшла.
«Шкада яе вельмі. Яна сваю бесьсьмяротную душу проста ўтоптвае», — сказала Вольга Сінялёва пра Касьянчык, якая праходзіць на судзе пацярпелай.
Жанчына да суду была пад падпіскай аб нявыезьдзе. 30 чэрвеня судзьдзя Анжэла Касьцюкевіч вынесла вырак — 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ва ўстанову адкрытага тыпу, так званай «хатняй хіміі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Шкада яе вельмі». Першы дзень суду над жанчынай, якая адмовіла памочніцы пракурора ў арэндзе кватэрыУжо ў дзень першага пасяджэньня высьветлілася, што адваката Сінялёвай Андрэя Мачалава пазбавілі ліцэнзіі.
Вольга Сінялёва — маці дваіх дзяцей, знаходзіцца ў водпуску для догляду дзіцяці, мае вышэйшую адукацыю, працуе праграмістам.
Аліна Касьянчык вядомая ўдзелам у працэсах у крымінальных справах супраць пратэстоўцаў. Яна была дзяржабвінаваўцай у справе журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай, якіх за стрым з «плошчы Пераменаў» асудзілі на 2 гады калёніі. Таксама Касьянчык прадстаўляла абвінавачваньне ў справе аб надпісах «Не забудзем» каля месца гібелі Аляксандра Тарайкоўскага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракуроры, сьледчыя і міністар абароны. Хто тыя сілавікі, што трапілі ў санкцыйны сьпіс Эўразьвязу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Справа не ў шантажы». Абвінаваўца Аліна Касьянчык адказала аднаклясьнікам на публікацыю «Свабоды»