Афіцыйная прычына — студэнтка 3 курсу не здала сэсіі, паведамляе тэлеграм-канал «Журфак без цэнзуры». У дэканаце не прынялі беспадстаўнае затрыманьне і наступны арышт у якасьці важнай прычыны для адсутнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ці ўсе ў камэры жывыя?» Пасьля 30 дзён арышту на волю выйшла журналістка Глафіра ЖукГлафіра Жук у сярэдзіне траўня асьвятляла для «Народнай волі» працэс у «справе студэнтаў». Калі пачаўся разгон тых, хто сабраўся каля Дому правасудзьдзя, бо не было магчымасьці трапіць унутр, разам зь іншымі ратавалася ўцёкамі ад сілавікоў. А пасьля выклала ход падзеяў у сваіх сацсетках.
Журналістку затрымалі 29 траўня, калі яна прыйшла ў салон прыгажосьці, і абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікеце. У выніку пакаралі 30 днямі арышту.
За кратамі дзяўчына сустрэла сваё 20-годзьдзе.