Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ці ўсе ў камэры жывыя?» Пасьля 30 дзён арышту на волю выйшла журналістка Глафіра Жук


Глафіра Жук
Глафіра Жук

Глафіра Жук асьвятляла для «Народнай волі» працэс у «справе студэнтаў» у Доме правасудзьдзя. Яе затрымалі празь некалькі дзён каля ейнага дому.

Журналістку зьвінавацілі ў несанкцыянаваным пікеце, як і Любоў Касьпяровіч з парталу Tut.by, і асудзілі на 30 сутак арышту, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

«Ніводнага разу нас не вадзілі ў душ. Толькі аднойчы за ўвесь час вывелі на прагулку, калі ў камэры былі 43 градусы», — расказала Глафіра Жук.

Па яе словах, падчас начных праверак адчынялі камэру і пыталіся: «Ці ўсе ў камэры жывыя?»

На Акрэсьціна Глафіра Жук сустрэла сваё 20-годзьдзе. Нягледзячы на доўгі тэрмін арышту, перадачы журналістцы аддалі толькі на выхадзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG