Цяпер Тацяна Кузіна на Акрэсьціна, паведамілі яе калегі. Яе затрымалі ў сувязі з крымінальнай справай, паведаміла «Вясна».
Удзень да Кузінай дапусьцілі адваката. У чым яе падазраюць, невядома — адвакат пад падпіскай аб неразгалошваньні.
Тацяна Кузіна — экспэрт дасьледчага праекту Bipart, сябра Рады і сузаснавальніца школы маладых мэнэджараў публічнага адміністраваньня Sympa.
Каманда SYMPA / BIPART выступіла з заявай, у якой катэгарычна асуджае затрыманьне адной з заснавальніц праекту Тацяны Кузінай:
«Мы лічым абсалютна недапушчальнымі падобныя дзеяньні, разглядаем гэтае затрыманьне як ціск на грамадзянскую супольнасьць і экспэртную супольнасьць Беларусі і патрабуем неадкладнага вызваленьня нашай калегі», — гаворыцца ў заяве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ці ўсе ў камэры жывыя?» Пасьля 30 дзён арышту на волю выйшла журналістка Глафіра Жук ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усё гэта ня будзе бясконца!». Што стала з героямі сямейнага здымку, якія разам трапілі ў ІЧУ