Раней, калі ўзьнікалі праблемы з расейскімі кампаніямі, беларускі ўрад знаходзіў выйсьце з сытуацыі даволі проста. Куплялі нафту ў іншых краінах, прывозілі танкерамі ў Клайпеду ці Адэсу і перавозілі ў Беларусь чыгункаю ці перапраўлялі з поўдня нафтаправодам Адэса — Броды.
А цяпер так не атрымаецца. Літва падпарадкоўваецца рашэньню ЭЗ па санкцыях датычна нафтавай галіны. З Украінай пакуль не зразумела, аднак ёсьць верагоднасьць, што Кіеў можа далучыцца да санкцый. Таму лепш не рызыкаваць.
І што рабіць?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У графіку экспарту расейскай нафты на трэці квартал няма паставак на наваполацкі «Нафтан»26 чэрвеня адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Казахстану Касым-Жамартам Такаевым. А ўжо 27 чэрвеня туды накіравалася беларуская дэлегацыя на чале з прэм’ерам Раманам Галоўчанкам. І 28 чэрвеня ў Нур-Султане кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Казахстану падпісалі пагадненьне «Аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь».
Пагадненьне — гэта добра, але якім чынам казахстанская нафта можа быць дастаўлена ў Беларусь? Раней Расея не дазваляла выкарыстоўваць нафтаправоды, якія праходзяць па расейскай тэрыторыі. А як цяпер, пакуль невядома.
Другі варыянт — чыгункаю. Але гэта дорага, даволі вялікае транспартнае плячо. Наўрад ці пры выкарыстаньні такой схемы можна атрымаць нейкі прыбытак. Хіба толькі загрузіць «Нафтан», каб не стаяў.
І гэта — толькі пачатак вялікай санкцыйнай гісторыі.
Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калі санкцыі дапамагалі супраць тыраніі, а калі рабілі горш. Тлумачым на прыкладах