Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар Пэнтагона Джон Кірбі, піша DW.
Цэлі былі выбраныя таму, што абʼекты выкарыстоўваліся праіранскімі групоўкамі, якія ўдзельнічаюць у нападах з выкарыстаньнем бесьпілётных лятальных апаратаў (БПЛА) супраць амэрыканскіх вайскоўцаў і цэляў у Іраку, падкрэсьлілі ў Мінабароны ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША нанесьлі паветраныя ўдары па аб’ектах у СырыіУ Пэнтагоне падкрэсьлілі, што амэрыканскія вайскоўцы знаходзяцца ў Іраку на запрашэньне яго ўраду і з адзінай мэтай — аказаць дапамогу ірацкім сілам бясьпекі ў барацьбе з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава».
Пэнтагон: гаворка ідзе аб сыгнале стрымліваньня
«Злучаныя Штаты распачалі неабходныя, дарэчныя і прадуманыя дзеяньні, накіраваныя на абмежаваньне рызыкі эскаляцыі, а таксама на тое, каб паслаць выразны і недвухсэнсоўны сыгнал стрымліваньня», — дадалі ў амэрыканскім абаронным ведамстве.
Паводле міжнароднага права, ЗША дзейнічалі ў адпаведнасьці са сваім правам на самаабарону, паветраныя ўдары былі абмежаваныя па маштабе і прыняты «для абароны амэрыканскага пэрсаналу ў Іраку», падкрэсьліў Кірбі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абмежаваны ўдар па Асаду. Ці будзе працяг?У канцы лютага вайскова-паветраныя сілы ЗША нанесьлі шэраг авіяўдараў па пункце памежнага кантролю на ўсходзе Сырыі, які выкарыстоўваўся праіранскім апалчэньнем. Як адзначыў тады Джон Кірбі, гэты крок стаў адказам на ракетныя абстрэлы базаў у Іраку, дзе былі разьмешчаныя амэрыканскія і кааліцыйныя войскі. У выніку адной з атакаў быў паранены амэрыканскі вайсковец і забіты цывільны падрадчык.