У пададзеным хадайніцтве яны сярод іншага пагадзіліся «выкрыць саўдзельнікаў і ажыцьцяўляць усё магчымае для загладжваньня шкоды, прычыненага злачынствамі», гаворыцца ў паведамленьні СК. Разгледзеўшы зварот, сьледзтва вырашыла перавесцы іх пад хатні арышт.
Зьмяненьне меры стрыманьня можа быць зьвязана з нефармальнымі кансультацыямі ўладаў Беларусі з ЭЗ з нагоды санкцый, заявіў у інтэрвію Настоящему времени палітоляг, дырэктар Цэнтра эўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.
— Чаму ж улады Беларусі не згулялі на апярэджаньне і не абвясьцілі аб сваім рашэньні да санкцый?
— Я думаю, яны ня вельмі спадзяваліся на тое, што сэктаральныя санкцыі будуць уведзеныя менавіта ў такім выглядзе, у якім яны былі ўведзеныя. І я думаю, што яны проста спазьніліся са сваім рашэньнем. Уся гэтая сытуацыя пасьля інцыдэнту з самалётам Ryanair разгортвалася вельмі хутка ў пляне прыняцьця рашэньняў з боку ЭЗ, гэта быў нечаканы крок для беларускіх уладаў. Таму яны ў сваіх рашэньнях хутчэй спазьніліся, чым дзейнічалі на апярэджаньне. ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Amnesty International: Перавод Пратасевіча і Сапегі пад хатні арышт выглядае як цынічны выкрут, каб дамагчыся адмены санкцый— Як зьмякчэньне меры стрыманьня ў дачыненьні да Сапегі і Пратасевіча будзе успрынятае ў грамадзтве?
— Я думаю, што прыкладна так жа, як да гэтага ўспрымаліся ўсе публічныя зьяўленьні Пратасевіча зь яго прызнаньнямі. Хутчэй грамадзтва разглядае іх як людзей, якія знаходзяцца пад ціскам, як палітычных закладнікаў і адпаведна ставіцца да іх словах: што ў іх проста няма іншага выйсьця. Гэта дамінуючая кропка гледжаньня ў беларускім грамадзтве. І што ўсур’ёз да гэтага можна будзе ставіцца толькі тады, калі яны цалкам апынуцца на волі. ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Драма Пратасевіча як мадэль паводзінаў для іншых палітвязьняў— А ці варта чакаць, што меру стрыманьня зьмякчаць камусьці яшчэ з палітычных зьняволеных і журналістаў?
— Так, гэта магчыма. Я думаю, што гэта разглядаецца як адзін з аспэктаў гандлю з ЭЗ з нагоды санкцый. Яшчэ да інцыдэнту з Ryanair была інфармацыя пра тое, што некаторым палітвязьням прапаноўвалі пісаць прашэньне аб памілаваньні на імя Лукашэнкі, такога роду хады выкарыстоўваліся і ў папярэднія цыклы абвастрэньня адносін з ЭЗ, калі вызваленьне палітвязьняў было папярэдняй умовай для пачатку спачатку нефармальных кансультацый, а потым для нейкага больш фармальнага дыялёгу.Але ўвогуле і цэлым казаць пра тое, што санкцыі могуць быць зьнятыя ў абмен на тое, што частка палітычных зьняволеных будзе перавезена пад хатні арышт, альбо толькі частка зь іх будзе выпушчаная, не прыходзіцца. Хутчэй магчымая сытуацыя, калі калі ўсе палітычныя зьняволеныя будуць вызваленыя, тады гэтыя санкцыі могуць быць замарожаныя ці перагледжаныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прайшоў месяц пасьля пасадкі самалёта Ryanair у Менску. Што зьмянілася за гэты час— Ці можна выказаць здагадку, каго могуць адпусьціць або перавесьці пад хатні арышт?
— Я думаю, гэта будзе тычыцца вядомых і знакавых людзей апошняга часу: журналістаў TUT. BY, напрыклад, але не палітычных лідэраў, наўрад ці гэта можа закрануць Мікалая Статкевіча, Віктара Бабарыку, Марыю Калесьнікаву. То бок, гэта будуць больш ці менш вядомыя, прыкметныя людзі, але ня першыя асобы.
— Адвакат Сафіі Сапегі Антон Гашынскі лічыць, што прычынай зьмены меры стрыманьня магла стаць дамоўленасьць паміж Пуціным і Лукашэнкам у Сочы. Пасьля гэтага адбылася сустрэча міністраў замежных спраў Расеі і Беларусі. На ваш погляд, ці мог Крэмль паўплываць на гэтае пытаньне?
— Тэарэтычна мог, хоць у практыцы адносінаў паміж Беларусьсю і Расеяй такія справы ніколі ня маюць прыярытэтнага характару: Расея не будзе ахвяраваць нейкім сурʼёзным узроўнем адносін з Беларусьсю дзеля сваіх грамадзян, якія тут трапляюць пад нейкія рэпрэсіі. Нават у выпадку, калі Беларусь затрымлівала кіраўніка «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера, жорсткіх мэтадаў ціску на Беларусь не ўжывалася, каб дамагчыся яго вызваленьня. Гэта значыць, вядома, на сустрэчы нешта маглі сказаць з гэтай нагоды: «Ну добра б было, можа быць, усё ж такі расейская грамадзянка» — але ня больш за тое.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пуцін, а не Лукашэнка, павінен быць галоўным аб’ектам санкцый». Інтэрвію з былым прэм’ер-міністрам Славаччыны— А чаму тады Пратасевіча перавялі пад хатні арышт, ён жа ня грамадзянін Расеі? І ці ня стане Пратасевіч новым Юрыем Васкрасенскім, які спачатку быў у апазыцыі, а пасьля арышту пачаў падтрымліваць уладу і быў адпушчаны з СІЗА?
— Тут складана нешта казаць, таму што ня ведаем усяго, што адбываецца з Пратасевічам, якія там умовы, чым яго ў рэальнасьці шантажуюць, таму незразумела, што адбудзецца з Раманам, калі ён цалкам апынецца на волі без кантролю з боку спэцыяльных службаў, без пагроз, калі, напрыклад, Сафія Сапега апынецца ў бясьпецы. Складана сказаць, як ён сябе павядзе.
Але я думаю, што, вядома, улады разьлічваюць на такі сцэнар: ператварэньне Пратасевіча ў Васкрасенскага, выкарыстаньне яго як фігуры для дэмаралізацыі пратэстнага руху.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці зрынуць санкцыі Лукашэнку? Дыскусія экспэртаў