26 чэрвеня віхуры і навальніцы пранесьліся па поўначы і ўсходзе краіны. Найбольш пацярпелі Магілёўшчына і Віцебшчына. Вецер валіў дрэвы, і зрываў дахі.
Без электрычнасьці засталіся 827 паселішчаў. Да раніцы энэргетыкам заставалася падключыць яшчэ каля 60, паведаміла МНС.
Гэта другі дзень непагадзі ў Беларусі. 24 чэрвеня безь сьвятла засталіся больш за паўтысячы населеных пунктаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тарнада ў Чэхіі зруйнавала некалькі паселішчаў, ёсьць ахвяры ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць загінулых у выніку абвалу дома ў Флорыдзе павялічылася да 4 чалавек, яшчэ каля 160 чалавек шукаюць