«Мы цесна і блізка сядзім усе побач. Я ўражана салідарнасьцю калегаў. Атмасфэра сьпякотная ва ўсіх сэнсах. Настрой у Сяргея не зьмяніўся — ён настроены рашуча на абарону сваіх правоў», — расказала Натальля Мацкевіч, адвакат Ціханоўскага.
Маці Арцёма Сакава расказала са спасылкай на абаронцу, што Арцём — спакойны, засяроджаны і маўклівы. У залі «суду» больш-менш прахалода, у адрозьненьне ад камэр, дзе цяпер вельмі сьпякотна.
Наступнае паседжаньне заплянавана на аўторак, 29 чэрвеня. Першапачатковы графік прадугледжвае, што слуханьні працягнуцца да 30 ліпеня.
У справе 177 тамоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што варта ведаць пра суд над Ціханоўскім, Статкевічам, Лосікам ды іншымі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жонкі палітвязьняў Статкевіча і Лосіка праводзяць першы дзень суду пад сьценамі СІЗА. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адвакатка Ціханоўскага расказала пра ягоны настрой у першы дзень суду ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не чакаў, што будуць судзіць, як забойцаў і маньякаў». Што за год пісаў зь СІЗА блогер Ігар ЛосікУ гомельскім СІЗА-3 судзяць у закрытым рэжыме блогераў Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка (кансультант Радыё Свабода) і Ўладзімера Цыгановіча, палітыка Міколу Статкевіча, Арцёма Сакава (апэратар Ціханоўскага) і Дзьмітрыя Папова (адміністратар сацыяльных сетак «Страна для жизни», грамадзянін Расеі).
Усе яны былі затрыманыя ў траўні-чэрвені 2020 году і абвінавачаныя па шэрагу крымінальных артыкулаў, такіх як «масавыя беспарадкі», «перашкода працы ЦВК», «распальваньне сацыяльнай варожасьці».