Летась Анатоль Бокун ужо адседзеў 55 дзён за дзейнасьць у абарону працоўных.
«Затрыманьне адбылося ў 10:15. Узяў з сабой куртку, а таксама сабраную „трывожную торбу“, якая ў мяне заўжды з сабой. З Капыля павезьлі ў Салігорск, дзе пачалі складаць пратакол. Затрымлівалі нібыта паводле артыкулу 24.57 (незаконная арганізацыя дзейнасьці грамадзкай арганізацыі ці фонду), але пратакол склалі паводле 24.3 (непадпарадкаваньне законнаму патрабаваньню службовай асобы). Маўляў, калі прывезьлі ў РУУС, я адмаўляўся выходзіць з машыны, супраціўляўся. Справа ў тым, што па 24.57 мяне маглі затрымаць толькі на тры гадзіны, а тут на трое сутак», — расказаў Антатоль Бокун «Нашай Ніве».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Актывіст страйкаму «Беларуськалію» выйшаў на волю пасьля 45 дзён арышту. За час пратэстаў ён адседзеў 100 сутакБокун удакладніў у міліцыянтаў, ці ёсьць у дворыку РАУС відэаназіраньне, каб праверыць, ці сапраўды ён адмаўляўся выходзіць з аўтамабіля. Тыя адказалі, што ёсьць, але запіс дэманстраваць адмовіліся, бо ў тэхнічнага супрацоўніка нібыта выходны дзень. У выніку час затрыманьня пазначылі як 11:20.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэра страйкаму «Беларуськалію» на закрытым працэсе асудзілі на 30 сутак. Але гэта яшчэ ня ўсё12 траўня адбыўся суд паводле артыкулу 24.23. Паколькі Анатоль Бокун прыцягваўся па ім не ўпершыню, судзілі па трэцяй частцы з найбольш магчымым тэрмінам — 30 сутак.
«Мая віна заключалася ў запісе відэазвароту да беларусаў, дзе я віншую людзей з Днём Волі. Запіс адбываўся 23 сакавіка, увагу грамадзкасьці я не прыцягваў, нічога не выкрыкваў. Але суд праходзіў стандартна, нічога новага».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пяцёра пад арыштам». Што адбываецца з супрацоўнікамі «Беларуськалію», якія далучыліся да страйкуТолькі 31 траўня прайшоў суд за «непадпарадкаваньне». Анатоль Бокун зазначае, што было шмат нестыковак і парушэньняў, але судзьдзя гэта праігнараваў. Да 1 чэрвеня ён знаходзіўся ў ІЧУ Салігорска, а ад 1 чэрвеня да вызваленьня — у Старых Дарогах.
«У нас у краіне нічога не мяняецца, там таксама. Мабыць, стала больш жорстка, у Салігорску зусім не выдавалі матрацаў, не аддавалі перадач. Палітычных болей не было. Кантынгент такі, што дома паскандаліў, і яго здалі ў міліцыю. Гэта не марское ўзьбярэжжа, дастаткова цяжка. Людзі, якія прайшлі праз калёніі і турмы, казалі, што гэта барак узмоцненага рэжыму і ў такі адпраўляюць за нейкія парушэньні».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сустаршыня страйкаму «Беларуськалію» Анатоль Бокун абвясьціў галадоўкуБокун кажа, што найбольш цяжка было існаваць без інфармацыі. Толькі адзін раз у камэру да яго трапіла газэта «Аргументы и факты». Тым ня менш нешта атрымлівалася пачуць і па радыё, напрыклад пра пасадку ў Менску самалёта Ryanair. Тады адразу падумаў, што кагосьці будуць здымаць з рэйсу, а каго менавіта, дазнаўся толькі празь некалькі тыдняў.
Бокун хвалюецца за свой пчальнік, ён пчаляр-пачатковец. Нават на судзе прасіў адкласьці пакараньне хоць бы да 20-х дзён траўня, калі скончыцца пэрыяд раеньня ў пчол. Мёд для яго — ледзьве не адзіная магчымасьць зарабіць.