«Дапамажыце нашым родным выйсьці на волю!» Відэазварот сваякоў палітвязьняў

Удзельніцы звароту Вольга Севярынец, Кацярына Людвіг, Крысьціна Стэфановіч, Сьвятлана Касакоўская, Вольга Осіпава.

19 жанчын, родных і сваякоў палітычных вязьняў, выступілі з супольным зваротам да беларускага народу і эўрапейскай супольнасьці.

Жонкі, сёстры і маці палітычных зьняволеных просяць не забываць і падтрымліваць тых, хто апынуўся ў Беларусі за кратамі за жаданьне жыць у вольнай краіне.

Удзельніцы звароту засяроджваюць увагу на тым, што іх сваякі доўгія месяцы падвяргаюцца катаваньням, сядзяць у турмах без рэальна зьдзейсьненых крымінальных злачынстваў, а многім яшчэ толькі пагражаюць доўгія тэрміны.

Удзел у запісе звароту ўзялі:

  • Аксана Хіневіч, маці Анатоля Хіневіча;
  • Валерыя Латош, жонка Міхаіла Юдзіна;
  • Алеся Прохарава, маці Віталя Прохарава;
  • Валянціна Актыстава, маці Віктара Актыстава;
  • Ганна Санчук, жонка Аляксея Санчука;
  • Людміла Класкоўская, маці Вольгі Класкоўскай;
  • Жанна Спарыш, маці Сяргей Спарыша;
  • Вольга Осіпава, жонка Ціхана Осіпава;
  • Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча;
  • Вольга Навіцкая, сястра Сяргей Коршуна;
  • Вераніка Бароўская, жонка Яўгена Бароўскага;
  • Сьвятлана Касакоўская, маці Арцёма Касакоўскага;
  • Крысьціна Стэфановіч, жонка Расьціслава Стэфановіча;
  • Сьвятлана Малашэвіч, маці Соф’і Малашэвіч;
  • Дар’я Лосік, жонка Ігара Лосіка;
  • Кацярына Людвіг, жонка Яўгена Афнагеля;
  • Анастасія Моніч, жонка Сяргея Моніча;
  • Ганна Канавалава, маці Антаніны Канавалавай і цешча Сяргея Ярашэвіча;
  • Вольга Севярынец, жонка Паўла Севярынца.

Жанчыны адзначылі, што ў Беларусі 502 палітвязьні, аднак агульная лічба тых, хто апынуўся за кратамі за сваё жаданьне жыць у вольнай і дэмакратычнай Беларусі нашмат большая.

«Мы перакананыя, што ніводзін беларус не зрабіў нічога, што выходзіла б за межы неабходнай самаабароны альбо спыненьня больш цяжкага злачынства. Нашы блізкія павінны быць вызваленыя неадкладна», — гаворыцца ў звароце.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нязграбная спроба схаваць рэальнае становішча спраў». Юрыст Зікрацкі пра закрытыя суды ў СІЗА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у справе Ціханоўскага, Статкевіча, Лосіка і іншых прызначаны на 24 чэрвеня ў гомельскім СІЗА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выйшла справаздача пра катаваньні ў Беларусі за апошнія 10 месяцаў. Асноўныя тэзісы