У лістападзе 2020 году ГУБАЗіК затрымаў 21-гадовага студэнта 4-га курсу Беларускага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсытэту. Сьледзтва высьветліла, што ў жніўні летась нібыта ён стварыў спэцыялізаваны тэлеграм-канал «Белыя халаты».
«Мэтай рэсурсу зьяўляецца ўзьдзеяньне на сьвядомасьць і волю работнікаў аховы здароўя і мэдыцыны Рэспублікі Беларусь, а таксама навучэнцаў і выкладчыкаў мэдыцынскіх устаноў адукацыі краіны», — гаворыцца ў заяве Сьледчага камітэту.
Сьцьвярджаецца, што студэнт дзейнічаў з «карысьлівых меркаваньняў» і «па папярэдняй змове зь іншымі асобамі, асобы якіх высьвятляюцца».
Сам канал пазьней захапілі сілавікі, у выніку чаго мэдыкі стварылі новы — «Белыя халаты. News».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сьведчыць аб маштабнасьці гэтых асобаў і іх прынцыповасьці». Чаму забралі дзяржпрэміі ў вядучых анколягаўХлопцу прад’явілі абвінавачаньне паводле ч. 3 арт. 361 (распаўсюд матэрыялаў, якія зьмяшчаюць заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь, з выкарыстаньнем інтэрнэту) Крымінальнага кодэксу.
Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай, расьсьледаваньне крымінальнай справы завершана, матэрыялы перадалі пракурору для накіраваньня ў суд. Фігуранту пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.
«Фантазіі СК межаў няма, як няма і дна ў той прорвы, у якую кінулі Беларусь людзі, якія называюць сябе уладай»,— адрэгавалі на гэты абвінавачваньні ў тэлеграм-канале «Белыя халаты. News».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды і выракі 28 траўня: 2 гады турмы адміністратару чату і 3 гады «хіміі» дзіцячай выхавацельцы за «гвалт» над 4 сілавікамі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Завялі справу супраць стваральніка праграмы, якая нібыта распазнавала твары сілавікоў