Паводле прагнозу, рост ВУП, хутчэй за ўсё, застанецца каля 3% па выніках першага паўгодзьдзя, аднак можа моцна замарудзіцца ў другой палове году. Экспэрты банку патлумачылі, што імпульс для беларускага экспарту аслабне па меры завяршэньня актыўнай фазы аднаўленьня расейскай эканомікі і пачатку дзеяньня абмежаваньняў заходніх краін, а на ўнутраны попыт працягне ўплываць высокая нявызначанасьць і павышаныя рызыкі, запаволеньне росту даходаў насельніцтва і павелічэньне кошту крэдытаваньня, спасылаецца на дакумэнт «Інтэрфакс».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар эканомікі Беларусі: «Ніводныя санкцыі не дасягалі сваіх палітычных мэтаў, пад імі хаваўся перадзел рынкаў»«Рост ВУП Беларусі ў траўні ацэньваецца ЭАБР у 5,4-5,8% да мінулага году і зьвязаны выключна зь нізкай леташняй базай», — гаворыцца ў экспрэс-аглядзе эканомік краін-удзельніц ЭАБР.
Экспэрты лічаць, што падтрымліваць эканамічную актыўнасьць на фоне моцнага вонкавага попыту працягвае шэраг экспартаарыентаваных галін: дрэваапрацоўка (рост на 24,5% у траўні), вытворчасьць машын і абсталяваньня (рост на 26,6%), транспартных сродкаў (рост на 26,3%). У той жа час драйвэры аднаўленьня пачатку году — калійная вытворчасьць і нафтаперапрацоўка (каля 0 і мінус 4,6% у траўні) — губляюць імпульс да росту праз вычэрпваньне эфэкту нізкай базы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сусьветны банк прагназуе ў 2021 годзе падзеньне беларускай эканомікі на 2,2%. Найгорш у рэгіёнеТым часам унутраны попыт у Беларусі застаецца нізкім. Розьнічны таваразварот стагнуе, а інвэстыцыі скараціліся ў траўні болььш чым на 10%.
Раней Міжнародны валютны фонд значна пагоршыў эканамічны прагноз па Беларусі на 2021 год і цяпер чакае зьніжэньня на 0,4%. Паводле ацэнкі Сусьветнага банку, ВУП краіны ўпадзе на 2,2% з наступным ростам на 1,9% у 2022 годзе. Эўразійскі банк разьвіцьця ў базавым прагнозе чакае практычна нулявую дынаміку ВУП сёлета (рост на 0,1%) з аднаўленчым ростам да 0,7% у 2022-м. Пры гэтым у рызыкоўным сцэнары ЭАБР не выключае спаду беларускай эканомікі на 1,4% сёлета і на 2,6% на лета.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства фінансаў Беларусі выступіла за адмену падатковых ільготаў, бо ў бюджэце бракуе грошай