Усяго беларуска-польскую мяжу перайшлі 22 чалавекі з Аўганістана, паведамілі 18 чэрвеня польскія памежнікі.
Першую групу затрымалі каля вёскі Азяраны, непадалёк ад пункту пропуску Баброўнікі. У ёй было 6 мужчын ад 15 да 49 гадоў і 5 жанчын ад 9 да 47 гадоў.
Другую групу з 11 аўганцаў затрымалі ў Саколцы, у ёй былі ўсе паўналетнія.
Абедзьве групы перайшлі мяжу недзе паміж беларускімі пунктамі пропуску «Брузгі» і «Бераставіца» на Гарадзеншчыне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць сёлетніх нелегальных мігрантаў зь Беларусі ў Літву перавысіла 400 чалавекУ той жа дзень літоўскія памежнікі паведамілі, што беларуска-літоўскую мяжу нелегальна перайшлі 8 іракцаў.
Улады Літвы заяўлялі, што да арганізацыі сёлетніх нелегальных міграцыйных плыняў зь Беларусі ў Літву маюць дачыненьне афіцыйныя беларускія ўлады. У краіне разглядаецца пытаньне пабудовы плота на мяжы зь Беларусьсю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія памежнікі хаваюць сьляды нелегальнай міграцыі ў Літву: гэта зьнялі на відэа