Старшыня арганізацыі Аляксандар Ярашук адзначыў падчас цырымоніі, што надзвычай ганарыцца прысуджэньнем такой узнагароды незалежным прафсаюзам краіны.
«Мы разумеем, што наша барацьба за свабоду і дэмакратыю, за тое, каб прынесьці свабоду працоўным нашай краіны, пакуль не завяршылася посьпехам, — цытуе яго агенцтва БелаПАН. — Справа, пачатая ў жніўні мінулага году, калі многія нашы сябры выйшлі на страйкі, змагаліся за тое, каб насталі перамены, каб мы сталі жыць ва ўмовах дэмакратыі, — пакуль яшчэ мы перамогі не дасягнулі. Але хачу запэўніць: мы абавязкова гэта зробім і апраўдаем узнагароду, якую лічым толькі авансам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ярашук заявіў, што рабочых прымушаюць падпісваць ліст супраць санкцый ЭўразьвязуПа словах Аляксандра Ярашука, за савецкім часам і ў сучаснай Беларусі прафсаюзы служылі ўтылітарным інтарэсам палітычных партый і кіроўных рэжымаў. Аднак на пачатку 1990-х невялікая група людзей стварыла першыя незалежныя суполкі, якія ў 1993 годзе аб’ядналіся ў БКДП. Яны змаглі пайсьці сваім шляхам і несьлі прынцыпы незалежнага прафсаюзнага руху.
Прэмія Артура Свэнсана прысуджана незалежнаму прафсаюзнаму руху Беларусі ў красавіку за «бясстрашную барацьбу за дэмакратыю і асноўныя правы прафсаюзаў у апошняй дыктатуры Эўропы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Незалежныя беларускія прафсаюзы атрымалі нарвэскую прэмію, якую прыраўноваўваюць да Нобэлеўскай«Беларусь лічыцца адной з найгоршых краін у сьвеце ў пляне парушэньня правоў працоўных, — сказана на сайце прэміі. — Праваабарончыя арганізацыі на працягу многіх гадоў выказвалі заклапочанасьць зьнікненьнямі апанэнтаў, гвалтам з боку міліцыі і адсутнасьцю свабоды слова і асацыяцый. Нягледзячы на спробы рэжыму Лукашэнкі ўзяць пад кантроль незалежныя прафсаюзы, ускладніць уступленьне ў іх шэрагі, яны не здаваліся і працавалі дзеля сваіх чальцоў».
Камітэт прэміі адзначыў, што на фоне «відавочна сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году сытуацыя ў Беларусі стала яшчэ горшай». Апазыцыя ва ўсіх яе формах зазнала на сабе жорсткасьць сілавікоў, яе прадстаўнікоў садзілі ў турмы і перасьледавалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Незалежныя прафсаюзы просяць МАП экстрана адрэагаваць на абмежаваньне права на страйк у БеларусіУ аргкамітэце заявілі, што пасьля падзеньня рэжыму і пры фармаваньні новага палітычнага і эканамічнага ладу краіны актыўны прафсаюзны рух, незалежны ад палітычных уладаў, будзе мець вырашальнае значэньне ў стварэньні грамадзтва, якое служыць пераважнай большасьці.
Міжнародная прэмія Артура Свэнсана заснавана нарвэскім прафсаюзам Industri Energi, які аб’ядноўвае работнікаў нафтавай, хімічнай, лясной прамысловасьці, мэталюргіі і фармацэўтыкі. Грашовая частка складае 500 тысяч кронаў (блізу 60 тысяч даляраў). Палова сумы ўручаецца непасрэдна пераможцу, другая частка ідзе на прафсаюзныя праекты.