Ня толькі нафтапрадукты і ўгнаеньні
За мінулы год Беларусь прадала транспартных паслугаў іншым краінам на 3,6 мільярда даляраў, імпартавала — на 1,7 мільярда даляраў. Таваразварот — 5,4 мільярда даляраў. Гэта самая прыбытковая сфэра гандлю паслугамі, зыходзячы з афіцыйнай статыстыкі.
Другая па прыбытковасьці сфэра — кампутарныя паслугі: таваразварот 3,1 мільярда даляраў за год, экспарт — 2,6 мільярда даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што Беларусь прадае ў ЗША і што там купляеА вось трэцяя па прыбытковасьці сфэра «іншыя паслугі» — без тлумачэньняў. Таваразварот за год — 1,7 мільярда даляраў, экспарт — 983 мільёны даляраў, імпарт — 765 мільёнаў даляраў.
Чацьвёртая па прыбытковасьці сфэра — будаўнічыя паслугі. Таваразварот за мінулы год — 1,5 мільярда даляраў, экспарт — больш за паўмільёна даляраў.
Што за «іншыя дзелавыя паслугі»
Гэта панятак, які ўключае ў сябе паслугі, не пералічаныя ў асноўнай статыстыцы. Гэта могуць быць юрыдычныя, кансультатыўныя, рэклямныя паслугі, паслугі ў галіне здабыўной прамысловасьці ці сельскай гаспадаркі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады пагражаюць праблемамі замежным кампаніям. Колькі іх працуе ў Беларусі і што яны робяцьЗь якімі краінамі Беларусь гандлюе паслугамі
Найбольшы таваразварот у гандлі паслугамі ў Беларусі з Расеяй — 3,8 мільярда даляраў за мінулы год, экспарт — 2,4 мільярда, імпарт — 1,4 мільярда. На другім месцы — ЗША: 1,4 мільярда даляраў таваразвароту і экспарт на 1,2 мільярда даляраў, імпарт — 157 тысяч даляраў. З ЗША, у асноўным, гэта экспарт кампутарных паслуг, сфэра ІТ. На трэцім месцы па аб’ёме таваразвароту ў сфэры паслуг Кітай (730 мільёнаў даляраў за год), на чацьвёртым — Нямеччына (644 мільёны даляраў за год).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экспарт на 3,1 мільярда даляраў. Як Украіна можа зрабіць «балюча» беларускай эканоміцыАле гандлюе паслугамі Беларусь ня толькі з буйнымі краінамі, але і з малымі краінамі-афшорамі. Напрыклад, летась Беларусь закупіла на Маршалавых Астравах паслугаў на 25 мільёнаў даляраў. На Багамах — на 2,2 мільёна даляраў. А Гібралтару прадала паслугаў на 10 мільёнаў даляраў.
Што гэта за паслугі, нідзе не тлумачыцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША рыхтуюць новыя санкцыі. Што сказалі на слуханьнях па Беларусі ў камітэце міжнародных адносінаў Сэнату. ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экспэрт: «Расея ня зможа абараніць Беларусь ад наступстваў санкцый пры ўсім жаданьні»