Упаўнаважаны ў справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Аляксандар Румак сярод іншых даслаў на імя кіраўніка Каталіцкай царквы ў Беларусі біскупа Казіміра Велікасельца ліст з просьбай арганізаваць падобныя малебны «ва ўсіх касьцёлах і з шырокім прыцягненьнем вернікаў».
Ранішняе набажэнства мае прайсьці 3 ліпеня — «у памяць аб вызваленьні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прысьвечанае Дню Ннезалежнасьці Беларусі», піша канал rerumnovarum, які прыводзіць фота дакумэнту.
Адзначаецца, што акцыя пройдзе ў рамках рэспубліканскага пляну імпрэзаў па адзначэньні Года народнага адзінства. Сам плян зацьверджаны адпаведнай пастановай Савету міністраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ксёндз Вячаслаў Барок: «Калі ёсьць дух свабоды, тады няма страху і смутку»Касьцёл ужо адрэагаваў на прапанову.
«Калі будзе такая магчымасьць, то просім дадаць у агульную малітву вернікаў падчас любой сьвятой імшы 3 ліпеня заклік пра еднасьць і супакой у нашай краіне, а таксама заклік пра тое, каб рашэньні, якія прымаюцца сёньня, у ХХІ стагодзьдзі, не вялі да таго жаху, які меў месца ў ХХ стагодзьдзі», — паведаміў натарыюс Курыі Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз Раман Страшко.
Дзяржаўныя крыніцы інфармацыі дагэтуль нічога ня пішуць пра парад, які звычайна ўлады ладзілі на сьвята 3 ліпеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Па Беларусі вязуць копіі цудадзейных абразоў. ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мінімум $1,5 мільёна і праца на гады». Пагаварылі са сьвятаром з камісіі аднаўленьня касьцёла ў Будславе