Пра гэта Ландсбэргіс сказаў брытанскаму выданьню Financial Times.
Ён адзначыў, што Беларусь вядзе «гібрыдную атаку на Эўропу», завабліваючы мігрантаў пакетнымі ўгодамі дзяржаўнага турыстычнага агенцтва, якія ўключаюць рэйсы з Багдаду ці Стамбулу і паездкі да літоўскай мяжы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Чакаем рэйсу Багдад — Менск», – кіраўнік літоўскіх памежнікаў пра паток нелегалаў зь БеларусіДа гэтага часу, сказаў літоўскі палітык, колькасьць мігрантаў, затрыманых у Літве, якія перасякаюць мяжу зь Беларусі, павялічылася амаль удвая ў параўнаньні з папярэднімі трыма гадамі.
«Гэтыя мігранты — зброя, накіраваная супраць Літвы. Прычына? Лёгка здагадацца. Мы адкрыта выступаем (у беларускіх пытаньнях. — РС), мы далі прытулак галоўнаму апазыцыйнаму лідэру [зь Беларусі]», — адзначыў Ландсбэргіс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер Літвы заявіла, што паток нелегальных мігрантаў зь Беларусі дасягнуў гістарычнага максымумуЛандсбэргіс паведаміў, што дзяржаўная турыстычная кампанія «Цэнтркурорт» выкарыстоўвае самалёт «Боінг 777» для перавозкі мігрантаў, і заявіў, што ў Менску ў цяперашні час знаходзяцца 1000 іракцаў і сырыйцаў.
Паводле стану на 14 чэрвеня, сёлета Літва затрымала 387 мігрантаў на беларускай мяжы (за ўвесь мінулы год — 74). «Вось куды ўсё гэта можа ісьці — выпрабаваць нашу краіну, выпрабаваць Эўропу», — пракамэнтаваў сытуацыю Габрыэлюс Ландсбэргіс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Літве пачалі будаваць намётавае мястэчка для нелегальных мігрантаў, якія прыходзяць зь БеларусіFinancial Times адзначае, што Міністэрства замежных спраў Беларусі не адказала на просьбу даць камэнтар, як і кампанія «Цэнтаркурорт».
Днямі агенцтва БелТА са спасылкай на Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміла, што «з пачатку бягучага года адзначаецца істотны рост колькасці мігрантаў, якія робяць спробы незаконна патрапіць у краіны Эўразьвязу». Паводле іх, на мяжы зь Літвой колькасьць затрыманых нелегальных мігрантаў вырасла практычна ў 20 раз.