У Міністэрстве ўнутраных спраў Расейскай Фэдэрацыі расказалі, якім чынам прозьвішча лідэркі дэмакратычнага руху Беларусі выключылі з базы міждзяржаўнага вышуку.
На просьбу агенцтва РИА Новости ў ведамстве патлумачылі, што гэта зроблена «на падставе рашэньня беларускіх праваахоўнікаў». Сілавыя структуры Беларусі на такую заяву пакуль не адрэагавалі.
Ад канца траўня Сьвятлана Ціханоўская сапраўды ня значыцца ў сьпісе асобаў, якіх шукае расейскае МУС. Раней яна фігуравала ў агульнарасейскім і міждзяржаўным вышуку «на падставе артыкулу Крымінальнага кодэксу» (сутнасьць не ўдакладнялася).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Імя Ціханоўскай зьнікла з базы МУС РФ аб асобах у вышукуУлады Беларусі абвясьцілі Сьвятлану Ціханоўскую ў вышук паводле ч. 3 арт. 361 за «заклікі да зьвяржэньня канстытуцыйнага ладу і дзеяньняў, накіраваных на шкоду нацыяльнай бясьпецы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская ў Бэрліне праводзіць перамовы з канцылярыяй Мэркель і МЗС Нямеччыны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я была хатняй гаспадыняй не праз адсутнасьць амбіцый, а была вымушаная быць дома і рэабілітаваць дзіця». Шчырае інтэрвію Ціханоўскай