Найважнейшыя падзеі 13 чэрвеня.
Пасьля 30-дзённага арышту выйшаў на волю Анатоль Лябедзька.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Анатоля Лябедзьку таемна вывезьлі з турмы на АкрэсьцінаЗатрымалі некалькіх прыхільнікаў менскіх «Крумкачоў». Потым адпусьцілі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску на футбольным матчы затрымалі людзей у саколках з нумарам зьняволенага журналіста ІвулінаСтаткевіча, Ціханоўскага, Лосіка і астатніх будуць судзіць у закрытым рэжыме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СМІ: Статкевіча, Ціханоўскага, Лосіка і іншых будуць судзіць проста ў СІЗАСвятлана Ціханоўская падтрымала адпраўленага ў адстаўку праваслаўнага архіяпіскапа Арцемія, кажучы, што прычынай адстаўкі герарха стала «яго адкрытая сумленнасьць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская падтрымала горадзенскага архіяпіскапа АрцеміяЛідэры G7 заклікалі ўлады Беларусі правесьці новыя прэзыдэнцкія выбары, а таксама заявілі, што будуць супрацоўнічаць у пытаньні прыцягненьня да адказнасьці асобаў, датычных да прымусовай пасадкі самалёта Ryanair у Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Саміт «Вялікай сямёркі» завяршыўся. Што сказалі пра Беларусь