Лявон Халатран — валянтэр штабу Бабарыкі. Сёньня стала вядома, што яго накіроўваюць у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, што ў вёсцы Сушкі Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Лявон Халатран расказаў, як зьбіраецца на «хімію».
Лявону Халатрану прысудзілі 2 гады «хіміі» за грубае парушэньне грамадзкага парадку. З улікам паўгода ў СІЗА яму засталося правесьці на «хіміі» год.