Па словах чыноўніка, якія цытуе БелаПАН, дадатковыя выдаткі на ахову здароўя, выкліканыя каранавірусам, ствараюць рызыкі для выкананьня бюджэту.
У гэтых абставінах, адзначыў Дзьмітры Кійко, Міністэрства фінансаў імкнецца забясьпечыць збалянсаванасьць бюджэтаў усіх узроўняў. У якасьці асноўнага вонкавага фактару, які стварае новыя выклікі, ён назваў уплыў рэалізаванага ў Расеі падатковага манэўру ў нафтавай сфэры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінус 2 мільярды рублёў за 4 месяцы. Як зьмяняўся дэфіцыт бюджэту Беларусі«З улікам цяперашняга становішча дзяржаве неабходна пайсьці на ўпарадкаваньне шматлікіх падатковых рэжымаў шляхам трансфармацыі ў адзіную сыстэму падтрымкі прадпрымальніцкай дзейнасьці, у тым ліку яе замацаваньнем у Падатковым кодэксе», — адзначыў намесьнік міністра.
Акрамя таго, ён піша, што цяпер насьпела пашырэньне падатковай базы за кошт адмены льготаў. Паводле БелаПАН, памер падатковых ільготаў у 2020 годзе ўлады ацэньвалі ў 5% ВУП.
«Галоўная мэта — ліквідаваць прэфэрэнцыі для абраных, стварыўшы камфортныя ўмовы для ўсіх суб’ектаў гаспадараньня, якія выключаюць падаткаабкладаньне інвэстыцый і забясьпечваюць паступленьне ў бюджэт толькі з рэальна атрыманых даходаў», — падкрэсьліў Дзьмітры Кійко.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заплянаваны рэкордны дэфіцыт бюджэту павялічылі яшчэ на паўмільярда рублёўЁн таксама адзначыў, што ягонае ведамства плянуе пашырыць удзел малога і сярэдняга бізнэсу ў даходах бюджэту.
У 2021 годзе дзяржаўны бюджэт Беларусі выконваецца з дэфіцытам. Па выніках студзеня–красавіка выдаткі перавысілі даходы амаль на 750 млн рублёў.
Першапачаткова бюджэт на 2021 год быў сфармаваны з дэфіцытам 4 млрд рублёў. Аднак цяпер яго велічыня ацэньваецца Міністэрствам фінансаў у 6 млрд рублёў.