Верагодна, гэта пра структуру Кірэйкава Аляксандар Лукашэнка сказаў на Ўсебеларускім народным сходзе: «Ня буду называць кампанію — мы яе проста зараз выразаем (гандлёвая). «Вазьміце беларускі тавар, прадукты харчаваньня...» — «Вы „ябатьки“. Беларускае? Вон адсюль!»
Пасьля гэтых словаў Лукашэнкі Кірэйкава затрымалі. Нібыта кампанія адмаўлялася браць на рэалізацыю тавары некаторых дзяржаўных вытворцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто такі бізнэсовец Генадзь Кірэйкаў, пра затрыманьне якога паведамілі беларускія СМІУ Кірэйкава працавала 4500 чалавек. Паводле чутак, якія хадзілі ў бізнэс-колах, рэальнай прычынай затрыманьня Кірэйкава і наступных санкцый у дачыненьні да кампаніі стала пазыцыя асобных мэнэджараў сеткі Green, якія прымалі актыўны ўдзел у пратэстах супраць беззаконьня. Адзін з тэлеграм-каналаў пісаў: «Кажуць, Кірэйкава западозрылі ў актыўнай падтрымцы страйку шахтароў».
Ізноў жа, па чутках, бізнэсоўцу называлі і суму выкупу за выхад на волю — 5 млн даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паводле бізнэс-супольнасьці, уласьніку сеткі Green налічылі 5 мільёнаў даляраў за выхад зь СІЗА