Ён піша, што рады за актывістак польскага руху Ірэну Бярнацкую, Марыну Цішкоўскую і Ганну Панішаву, якія атрымалі магчымасьць зьехаць у Польшчу.
Андрэй Пачобут ня кажа наўпрост, ці рабілася аналягічная прапанова і яму, аднак дае зразумець, што пасьля безвыніковай паездкі ў Сьледчы камітэт умовы ўтрыманьня істотна пагоршыліся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьняволенага журналіста Пачобута, які праходзіць у «польскай справе», паставілі на ўлік за «экстрэмізм»«Піша, што пасьля таго, як звазілі ў Сьледчы камітэт і вярнулі назад у турму, а ня вывезьлі, як іншых, адразу адчуў на сабе прыкметы незадаволенасьці. Яго перавялі ў іншую камэру, цяпер ён пад асаблівым кантролем. Плюс пастаянныя праверкі і рапарты пра тое, што ён стаіць на прафіляктычным уліку», — адзначыла ў допісе на Facebook Аксана Пачобут, якую цытуе БАЖ.
Таксама яна атрымала ліст ад падпалкоўніка юстыцыі Ганчарыка адносна просьбы аб сустрэчы з мужам. Сьледчы пагадзіўсяў, што мае права дазволіць спатканьне з блізкімі родзічамі тым, хто знаходзіцца пад вартай. Аднак удакладніў, што ў цяперашні час гэта «не ўяўляецца мэтазгодным».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Польшчы сустрэўся з вывезенымі зь Беларусі актывісткамі Саюзу палякаўАндрэю Пачобуту прад’яўлена абвінавачваньне паводле арт. 130 КК (распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варажнечы і нянавісьці).
За кратамі таксама застаецца кіраўніца Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс, якая гэтаксама адмовілася зьяжджаць зь Беларусі ў абмен на вызваленьне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прасілася памаліцца, бо думала, што вязуць у лес страляць». Як беларускую польку выгналі з краіны бяз пашпарта