Перапампоўваньне нафты ў кірунку Польшчы раптоўна спынілі на чатыры дні

Мадэль нафтаправоду каля ўваходу на ААТ «Гомельтранснафта Дружба», Мазыр. Архіўнае фота.

Афіцыйная прычына — рамонт на нафтаправодзе «Дружба».

«Гомельтранснафта» з 12:00 9 чэрвеня спыняе на чатыры дні пампаваньне нафты ў кірунку Адамавай Заставы (Польшча) для правядзеньня работ на беларускім участку нафтаправоду «Дружба».

Пра гэта паведаміў журналістам афіцыйны прадстаўнік «Транснафты» Ігар Дзёмін, піша ТАСС.

Нафтаправод «Дружба» забясьпечвае пастаўкі нафты на беларускія НПЗ і яе транзыт у Эўразьвяз.

У Польшчы пра гэта напісалі многія буйныя СМІ, якія акцэнтуюць увагу на тым, што работы абвешчаныя ў тэрміновым парадку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прасілася памаліцца, бо думала, што вязуць у лес страляць». Як беларускую польку выгналі з краіны бяз пашпарта
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Польшчы сустрэўся з вывезенымі зь Беларусі актывісткамі Саюзу палякаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская сустрэлася з прэзыдэнтам Польшчы і адкрыла помнік салідарнасьці ў Варшаве