9 чэрвеня ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця агучылі вырак актывістцы, маці 2 малалетніх сыноў Паліне Шарэндзе-Панасюк.
За гвалт і абразу міліцыянтаў, абразу Лукашэнкі і іншых службоўцаў судзьдзя Яўген Брэган пакараў Паліну Шарэнда-Панасюк 2 гадамі калёніі агульнага рэжыму. Яна таксама мусіць выплаціць 4500 рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды тром міліцыянтам.
Усяго пацярпелымі прызналі 7 міліцыянтаў.
Паліна Шарэнда-Панасюк назвала суд палітычна матываваным. На пасяджэньні 7 чэрвеня яна адмаўлялася ўставаць на загад судзьдзі, называла суд злачынствам і палітычна матываваным перасьледам.
У апошнім слове 8 чэрвеня яна сказала, што ўсе прысуды ўжо «загадзя прапісаныя».
Пасьля абвяшчэньня прысуду яна паказала аркуш паперы з надпісам «Самозванец, убывай».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я перад бандытамі не ўстаю». Як у Берасьці судзяць актывістку Паліну Шарэнду-ПанасюкЗа што затрымалі актывістку?
Паводле абвінавачаньня, 29 сьнежня Паліна Шарэнда-Панасюк апублікавала ў тэлеграм-канале «Брест: Слухи и факты» відэаролік, дзе абразіла міліцыянтаў. Відэа яна зьняла падчас затрыманьня мужа Андрэя.
3 студзеня, калі муж быў у ізалятары, да Паліны прыйшлі, каб правесьці ператрус. Яна была дома з малодшым сынам і адмовілася адчыніць дзверы. Тады іх выбілі. Паўліну затрымалі.
Пазьней у справе напішуць, што актывістка перашкаджала міліцыянтам і спрабавала сарваць маску. Гэта расцэняць як крымінальнае злачынства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маці дваіх дзяцей Паліна Шарэнда-Панасюк паведаміла пра катаваньні ў берасьцейскім СІЗАЯк выглядаў перасьлед Паліны Шарэнда-Панасюк
23 лютага Паліну яе адправілі на псыхіятрычную экспэртызу ў менскія Навінкі.
4 траўня ёй выставілі абвінавачаньне адразу паводле трох крымінальных артыкулаў:
- абраза прэзыдэнта (368),
- абраза прадстаўніка ўлады (369),
- гвалт або пагроза прымяненьня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка міліцыі (364).
Паліну Шарэнду-Панасюк тры разы за паўтара месяца зьмяшчалі ў карцэр.
Праз адваката яна перадала, што ў СІЗА на яе псыхалягічна і фізычна ціснулі. У лютым яна паведаміла ў лісьце пра катаваньні. Андрэй Шарэнда казаў, што яе паставілі пад «прэвэнтыўны нагляд» і нейкі час не давалі лекаў і вітамінаў..
«Існуе рэальная пагроза яе здароўю і нават жыцьцю», — казаў на пачатку траўня Свабодзе Андрэй Шарэнда.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паліне Шарэндзе-Панасюк выставілі абвінавачаньне і трэці раз зьмясьцілі ў карцар СІЗАПерасьледуюць і мужа Паліны
17 красавіка ў Андрэя Шарэнды правялі ператрус і забралі ўсю тэхніку. Нагодай стала інтэрвію Андрэя ад 29 сакавіка, у якім міліцыя ўгледзела абразу Лукашэнкі і заклікі да «дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы» (арт. 368 і 361 КК).
31 траўня Андрэя зноў затрымалі, дапыталі і зьмясьцілі пад хатні арышт.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» прызнаў актывіста і ягоную жонку палітзьняволенымі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Маму захапілі чорныя дзядзькі». Гісторыя берасьцейскіх актывістаў Паліны і Андрэя Шарэндаў