Больш за 2300 подпісаў сабрала пэтыцыя з патрабаваньнем да Міністэрства здароўя Беларусі скасаваць забарону на сухапутны выезд з краіны. У звароце падпісанты нагадвалі, што, «паводле афіцыйнай статыстыкі Міністэрства аховы здароўя, у Рэспубліцы Беларусь стабільна зьніжаецца колькасьць заражаных COVID-19».
«Варта адзначыць, што ўнутры краіны COVID-19 ні ў кога не выклікае такога жаху. У краіне масава прайшлі „лінейкі“, выпускныя ў дзіцячых садках і бацькоўскія сходы, яўка на апошнія была абавязковай. На шэрагу прадпрыемстваў, да прыкладу, „Гродна Азот“ зьніжаюцца абмежавальныя захады», — нагадалі ў пэтыцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паводле тэмпаў вакцынацыі Беларусь адстае ад Расеі ўдваяУ Міністэрстве ў адказ на зварот заявілі, што рашэньне аб увядзеньні часовых абмежаваньняў на ўезд/выезд i iншых патрабаваньняў прынята з улікам рэкамэндацый Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя (САЗ), а таксама міжнароднага досьведу краін, у тым ліку тых, дзе сытуацыя з заражэньнем COVID-19 стабілізавалася.
Пры гэтым Міністэрства здароўя не адказала на пытаньне, чаму ў Маскву езьдзяць цягнікі і іх колькасьць нават павялічылася. Не сказалі ў ведамстве і пра тое, чаму ўрад Беларусі дамагаецца адкрыцьця наземных межаў з Расеяй, але не адкрывае іх з Эўропай.
У пачатку чэрвеня зьявілася інфармацыя, што Міністэрства здароўя Беларусі нібыта падрыхтавала зьмены ў пастанову № 705 ад 7 сьнежня 2020 году, якая вызначае каранавірусныя абмежаваньні на ўезд і выезд зь Беларусі. Але яна не пацьвердзілася.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі зафіксаваны максымум сьмерцяў ад COVID-19 ў 2021 годзеУ ведамстве яшчэ раз спаслаліся на САЗ, прывёўшы словы арганізацыі пра авіязносіны. Паводле дадзеных САЗ, рызыка заражэньня для пасажыраў авіярэйсаў меншая, чым пры сухапутных. Менавіта таму пакінуць Беларусь можна самалётам, а сухапутныя межы закрытыя.
Пасьля закрыцьця авіязносінаў зь дзяржавамі Эўразьвязу і Ўкраінай беларусы практычна страцілі магчымасьць выяжджаць наўпрост у гэтыя краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Забарона на выезд з каранавірусам ніяк не зьвязаная», — палітоляг Дзьмітры Балкунец ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Раней з Горадні да Варшавы трэба было ехаць 200 км, цяпер 2000». Як беларусы езьдзяць у Эўразьвяз пасьля адмены авіярэйсаў