Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На межах Літвы і Польшчы зь Беларусьсю — шматдзённыя пікеты. Сярод патрабаваньняў — узмацніць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Відэа, фота

абноўлена

Пікет каля літоўскага пункту пропуску «Мядзінінкай»
Пікет каля літоўскага пункту пропуску «Мядзінінкай»

Каля 60 чалавек сабраліся каля літоўскага пункту пропуску «Мядзінінкай» для ўдзелу ў шматдзённым пікеце, паведаміў Tut.by.

Патрабаваньні пікетоўцаў да Эўразьвязу — паскорыць прыняцьце санкцый супраць Лукашэнкі, да беларускіх уладаў — вызваліць палітвязьняў і адкрыць наземныя межы.

Калі патрабаваньні ня выканаюць, праз 4 дні ўдзельнікі пагражаюць заблякаваць рух грузавікоў.

Пазьней яшчэ адзін пікет пачаўся на польска-беларускай мяжы ў Баброўніках. На яго прыехаў Павал Латушка.

Акцыі легальныя і ўзгодненыя зь мясцовымі ўладамі.

«Мы ня можам чакаць, калі рэжым Лукашэнкі зробіць чарговае злачынства — час пераходзіць да актыўных дзеяньняў, — заявіў на пачатку чэрвеня кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка. — Санкцыі — адзін з інструмэнтаў, каб вызваліць палітвязьняў і арганізаваць новыя сумленныя выбары. Адразу пасьля захопу самалёта з Раманам Пратасевічам многія сусьветныя лідэры заявілі, што рэакцыя на злачынствы будзе хуткай і эфэктыўнай. Мы падтрымліваем гэты падыход, аднак ёсьць засьцярогі, што Эўразьвяз зноў ня зробіць рэальных крокаў дзеля пакараньня Лукашэнкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG