Літоўскі супрацоўнік адмовіўся, паколькі гэта пярэчыць дыпляматычным нормам. У выніку яму не далі праехаць і адправілі назад, паведамляе Delfi са спасылкай на Міністэрства замежных спраў Літвы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Літвы – Лукашэнку: «Сыходзь і пакінь свой народ у спакоі!»«Затрыманьне на дзяржаўнай мяжы аўтамабіля з дыпляматычнай поштай зьяўляецца сур’ёзным парушэньнем Венскай канвэнцыі аб дыпляматычных зносінах. Беларусь яшчэ раз прадэманстравала, што для гэтай дзяржавы больш не існуе правілаў цывілізаванага сьвету. Гэта лютая дыктатура ў цэнтры Эўропы», — заявіў з гэтай нагоды міністар замежных спраў Габрыэліус Ландсбэргіс.
4 чэрвеня ў МЗС Літвы тэрмінова выклікалі прадстаўніка беларускай амбасады і ўручылі ноту пратэсту.
«Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі сытуацыю не камэнтуе», – заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» афіцыйны прадстаўнік ведамства Антон Бычкоўскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лінкявічус: Ведаючы Макея і памятаючы нашыя размовы, я чакаў ад яго іншагаЗгодна з Венскай канвэнцыяй, дыпляматычная пошта нельга адкрываць або затрымліваць, а дыпкур’еру пры выкананьні абавязкаў забясьпечваецца ахова прымаючага боку. Ён карыстаецца недатыкальнасьцю і ня можа быць затрыманы ці ўтрымлівацца пад вартай.