3 чэрвеня затрымалі спартовага журналіста і блогера Аляксандра Івуліна, разам зь ім людзі ў цывільным затрымалі ў кватэры і былога камэнтатара тэлеканалу Беларусь 5 Яраслава Пісарэнку. Зараз яны абодва працуюць у праекце «ЧестнОК».
Апошнім часам Івулін займаўся праектам «А Саша выйдет?», у якім здымаў побыт футбольнага клюбу «Крумкачы» і спрабаваў стаць прафэсійным футбалістам, а на мінулым тыдні забіў першы мяч у прафэсійным футболе. Івулін адкрыта выказваў грамадзянскую пазыцыю, напярэдадні правёў дабрачынны стрым у падтрымку брамніка «Крумкачоў», чыйго брата пасадзілі на 5 гадоў за ўдзел у пратэстах.
А 16-й гадзіне абодвух спартовых журналістаў павезьлі на машынах у невядомым кірунку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аўтар Youtube-каналу «ЧестнОК» і журналіст Tribuna.com — у турме на АкрэсьцінаСтала вядома, што ў кватэру да артыста хору Беларускай дзяржаўнай філярмоніі Ігара Кліменкі намагаюцца трапіць невядомыя.
Паэтка і тэлевядоўца Валярына Кустава напісала ў Facebook, што да яе ў кватэру ломяцца невядомыя. Пасьля гэтага сувязь з Куставай зьнікла, але пазьней высьветлілася, што сама Кустава зараз не ў кватэры.
Хірурга Сяргея Броўку арыштавалі на 30 сутак
Гэта адбылося пасьля затрыманьняў у менскім парку Цівалі ўвечары 2 чэрвеня. Агулам сілавікі затрымалі тады як мінімум дзесяць чалавек. У Фрунзенскім РУУСе на ўсіх склалі пратаколы па арт. 24.23 КаАП за ўдзел у "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве". Сярод затрыманых быў і 31-гадовы хірург Сяргей Броўка. Сваю віну мужчына адмовіў. Судзьдзя Ярохіна прысудзіла яму месяц арышту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арышты і ператрусы 2 чэрвеня: 15 сутак за белы бранзалет, ператрус у шоўмэна Дудзінскага, масавыя затрыманьні ў Жабінцы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Анджаліна Джалі і Сьвятлана Алексіевіч абмяняліся думкамі пра Беларусь